укало́ць, укалю́, уко́леш, уко́ле; укалі́; уко́латы; зак.

1. каго-што. Параніць, уваткнуўшы ў цела тонкі, востры канец чаго-н.

У. руку шпількай.

2. перан., каго (што). Пакрыўдзіць, абразіць, даняць.

Заўвага балюча ўкалола яго.

3. што ў што. Уваткнуць, пракалоўшы, прымусіць увайсці ўнутр чаго-н. (разм.).

У. пруток у клубок.

|| незак. уко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. укало́цца, укалю́ся, уко́лешся, уко́лецца (да 1 знач.); незак. уко́лвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. уко́л, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укало́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. укалю́ уко́лем
2-я ас. уко́леш уко́леце
3-я ас. уко́ле уко́люць
Прошлы час
м. укало́ў укало́лі
ж. укало́ла
н. укало́ла
Загадны лад
2-я ас. укалі́ укалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час укало́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

укало́ць сов.

1. уколо́ть; (поранить — ещё) наколо́ть;

я ўкало́ў руку́ — я уколо́л (наколо́л) ру́ку;

2. перен. (обидеть) уколо́ть, уязви́ть;

заўва́га балю́ча ўкало́ла яго́ — замеча́ние бо́льно уколо́ло (уязви́ло) его́;

3. (заставить войти внутрь) вколо́ть; воткну́ть;

у. іго́лку ў паду́шачку — вколо́ть (воткну́ть) иго́лку в поду́шечку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укало́ць, укалю, уколеш, уколе; зак., каго-што.

1. Параніць, уваткнуўшы ў цела што‑н. вострае. Села [Глафіра] цыраваць панчоху — укалола палец і адлажыла работу па пасля. Пальчэўскі. / у перан. ужыв. Ён [дзядзька] так укалоў мяне позіркам строгім, Што я ў той жа момант пабег да дзвярэй. Прыходзька. // перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё, падобнае на адчуванне ўколу. Праходзілі апошнія нашы дні, і нейкае падсвядомае прадчуванне балюча ўкалола сэрца. Карпюк. // Разм. Зрабіць укол (у 2 знач.). Іван Іванавіч загадаў зрабіць хворай укол. Надзя скоранька набрала ў шпрыц лякарства, укалола ў руку. Арабей.

2. перан. Пакрыўдзіць, абразіць; даняць. Незалежны і паўафіцыйны тон [лейтэнанта] укалоў дзяўчыну. Карпюк. У голасе Прасі на гэты раз гучала непадробленая злосць і жаданне ўкалоць абоіх: і гаспадара і падчарыцу. Васілевіч.

3. Разм. Уваткнуць што ў што‑н. Укалоць кветку ў валасы. Укалоць пруток у клубок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уко́лвацца гл. укалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уко́лваць гл. укалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вколо́ть сов. укало́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уко́л, -у, м.

1. гл. укалоць.

2. мн. -ы, -аў. Тое, што і ін’екцыя.

Зрабіць у. хвораму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уко́латы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)