уздыхну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уздыхну́ уздыхнё́м
2-я ас. уздыхне́ш уздыхняце́
3-я ас. уздыхне́ уздыхну́ць
Прошлы час
м. уздыхну́ў уздыхну́лі
ж. уздыхну́ла
н. уздыхну́ла
Загадны лад
2-я ас. уздыхні́ уздыхні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час уздыхну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уздыхну́ць сов., в разн. знач. вздохну́ть;

глыбо́ка ўздыхну́ць — глубоко́ вздохну́ть;

у. з палёгкай — вздохну́ть с облегче́нием

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уздыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да ўздыхаць (у 1 знач.).

2. Перадыхнуць, адпачыць. [Антось:] — Знайсці то знайшоў, ды вельмі ж занятыя яны [сваякі]: і днём і ноччу на будоўлі, уздыхнуць няма калі. Кулакоўскі.

•••

Уздыхнуць свабодна (вольна); уздыхнуць на поўныя грудзі — адчуць палёгку, вызваліўшыся ад клопатаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Рабіць уздыхі.

2. перан., па кім-чым. Сумаваць, тужыць.

У. па каханай.

|| аднакр. уздыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

Уздыхнуць на поўныя грудзі.

Спёка такая, што не п.

Работы — не п. (вельмі многа.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вздохну́ть сов.

1. уздыхну́ць;

2. (передохнуть) разг. перадыхну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гайкнуць, гайкацьуздыхнуць, вохнуць’ (Шэйн, Песні). Гукапераймальнае. Няясна, якая сувязь з рус. га́йкаць ’крычаць «гай»’ (аб гэтым апошнім гл. Фасмер, 1, 384).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Уздыхнуць на поўныя грудзі.

•••

Не прадыхнуць — а) пра духату, дрэнны пах, ад чаго цяжка дыхаць. Узімку — сцюжа дзьме, а ўлетку — ад духаты і смуроду не прадыхнуць. Гарэцкі; б) перан. Пра вялікую колькасць, мноства чаго‑н. [Галя:] — Ведаеце, ён так не ў пару захварэў. Вось дома трэба сядзець, бюлетэнь выпісалі, а ў нас жа год канчаецца, работы гэтулькі, што не прадыхнуць. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

облегче́ние ср.

1. (действие) аблягчэ́нне, -ння ср., палягчэ́нне, -ння ср.;

2. (состояние) палёгка, -кі ж.;

вздохну́ть с облегче́нием уздыхну́ць з палёгкай;

почу́вствовать облегче́ние адчу́ць палёгку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изда́тьII сов. (чаще всего переводится другим глаг. в соответствии со значением сущ.); (о звуке) вы́даць (даць) гук, загуча́ць, кры́кнуць, зазвіне́ць, заскрыпе́ць и т. д.; (о вздохе) уздыхну́ць; (о запахе) запа́хнуць; (о дурном запахе) дрэ́нна запа́хнуць, засмярдзе́ць и т. д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)