удвая́

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
удвая́ - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

удвая́, прысл.

1. У два разы.

У. больш.

2. У два рады, сагнуўшы папалам.

Ліст паперы складзены ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удвая́ нареч. вдво́е;

у. больш — вдво́е бо́льше;

скла́сці ўдвая́ — сложи́ть вдво́е

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удвая́, прысл.

У два разы, удвайне (пры параўнанні). Падлікі здзівілі .. [Канькова і Веру]. Даход ад малака ўдвая перавышаў даходы ад зерня. Асіпенка. [Зыбін:] — Што ж, дарагім гасцям пашана, а земляку — удвая!.. Мележ. // Папалам. Не чакаючы майго запытання,.. [Вейс] дастае з патайной кішэні ўдвая складзены ліст паперы і схіляецца, падаючы яго мне. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удвая, удвайне, у два разы; удубальт (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

удвайне́, прысл.

У двайным памеры, удвая.

Заплаціць у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удво́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што.

Павялічыць удвая, падвоіць.

У. намаганні.

|| незак. удво́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. удвае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вдвойне́ нареч. удвайне́; (вдвое) удвая́; (вдвое больше) у два разы́ (удвайне́, удвая́) больш; обл. уду́бальт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удво́іць, удвою, удвоіш, удвоіць; зак., што.

Павялічыць удвая, падвоіць. Удвоіць ураджай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двая́чыць

‘павялічваць што-небудзь удвая; сумнявацца’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. двая́чу двая́чым
2-я ас. двая́чыш двая́чыце
3-я ас. двая́чыць двая́чаць
Прошлы час
м. двая́чыў двая́чылі
ж. двая́чыла
н. двая́чыла
Загадны лад
2-я ас. двая́ч двая́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час двая́чачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)