удава́цца¹ гл. удацца¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удава́цца² гл. удацца².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. удаю́ся удаё́мся
2-я ас. удае́шся удаяце́ся
3-я ас. удае́цца удаю́цца
Прошлы час
м. удава́ўся удава́ліся
ж. удава́лася
н. удава́лася
Загадны лад
2-я ас. удава́йся удава́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час удаючы́ся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

удава́цца I несов.

1. в разн. знач. удава́ться;

2. (в кого-л.) удава́ться, урожда́ться, выдава́ться;

1, 2 см. уда́цца I

удава́цца II несов., прям., перен. вдава́ться; см. уда́цца II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удава́цца, удаюся, удаешся, удаецца; удаёмся, удаяцеся; незак.

1. Незак. да удацца.

2. Абл. Заляцацца. Да зялёнай каліны Прылятала зязюля; Да дзяўчыны-маліны Удаваўся Януля. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́цца², уда́мся, удасі́ся, уда́сца; удадзі́мся, удасце́ся, удаду́цца; уда́ўся, -дала́ся, -ло́ся; уда́йся; зак., у што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Урэзацца, зайсці далёка ў глыб чаго-н.

Бераг удаўся ў мора.

2. перан. Аддацца якому-н. пачуццю, паглыбіцца (у 3 знач.; разм.).

У. ў фантазію.

|| незак. удава́цца, удаю́ся, удае́шся, удае́цца; удаёмся, удаяце́ся, удаю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уда́цца¹, уда́мся, удасі́ся, уда́сца; удадзі́мся, удасце́ся, удаду́цца; уда́ўся, удала́ся, -ло́ся; уда́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паспяхова ажыццявіцца, завяршыцца; атрымацца вельмі ўдалым (у 2 і 3 знач.).

Справа ўдалася.

Ураджай удаўся.

Ростам не ўдалася (пра чалавека, жывую істоту: не вырас; разм.).

2. безас., з інф. Аказацца магчымым зрабіць што-н., пашчаслівіцца.

Удалося дастаць рэдкую кнігу.

Не ўдалося з’ездзіць.

3. (часцей у прошлым часе), у каго. Урадзіцца, вырасці падобным на каго-н.

Сын удаўся ў бацьку.

|| незак. удава́цца, -е́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вдава́ться несов. удава́цца;

вдава́ться в кра́йность удава́цца ў падрабя́знасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спо́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; незак. (разм.).

Пра дзейнасць, працу: удавацца, прыходзіць паспяхова.

Работа спорыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выгара́ць

удавацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. выгара́е выгара́юць
Прошлы час
м. выгара́ў выгара́лі
ж. выгара́ла
н. выгара́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)