уго́дье ср. (участок земли) уго́ддзе, -ддзя ср.; (сенокосное угодье — ещё) сенажа́ць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уго́ддзе ср. уго́дье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

луг м. луг, род. лу́гу м.; (угодье для сенокоса) сенажа́ць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́гада1 ’разлік’ (БРС, Касп., Яруш., Шат.) і выго́да ’тс’ (Шат.), укр. ви́года, рус. вы́года. Ад выгадаць ’мець прыбытак’, што да гадзіць ’пападаць, цаляць’ (гл.); параўн. рус. дыял. годи́ть ’мерыцца, цэліцца’, серб.-харв. га́ђати ’цэліцца, страляць, кідаць’ і інш.

Вы́гада2 (БРС) ’раскоша, прыемнасць’ (Касп.); ’паша’, рус.угодье’ (Мядзв.: «Выгадай або пашай называецца ўся прастора памешчыцкай зямлі, куды сялянам дазваляецца ганяць жывёлу, за што яны павіяны адрабляць у памешчыка пэўны час»). Гл. выгода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выго́да ’камфорт’ (БРС, Байк. і Некр.); ’зручнасць, утульнасць, спакой’ (Гарэц.); ’дастатак, задавальненне’ (КЭС, лаг.); ’прыволле, добрыя ўмовы’ (Цых.), выго́ддзе ’прывольнасць, зручнасць’ (Гарэц., Шат., Байк. і Некр.), выго́дна ’прывольна’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Параўн. формы з іншым націскам: рус. выгода, укр. ви́года ’зручнасць, утульнасць, спакой’; выгі́ддя ’зручнасць, прыволле’, польск. wygoda ’зручнасць, камфорт; задавальненне патрэб’. Ад вы́гадзіць ’дагадзіць, дапасаваць’; параўн. гадзі́ць ’мірыць, дастасоўваць’, параўн. рус. уго́дье ’паша, прыволле’, геаграфія і націск, магчыма, сведчаць пра запазычанне з польск. wygoda, параўн. з іншым націскам: вы́гада (гл.), а таксама выгода (Федар. 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сенажа́ць ж.

1. сеноко́сное уго́дье, луг м.;

скарыста́ць пад с. — испо́льзовать под луг;

касі́ць ~ці — коси́ть луга́;

2. (место косьбы) сеноко́с м., поко́с м.;

пайсці́ на с. — пойти́ на сеноко́с (поко́с)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Надовень ’участак поля каля вёскі’ (полац., Яшк.). Цёмнае слова. Варбат збліжае з в.-луж. nadows ’вясковы выган, выпас’ (паводле Шустара–Шэўца, з *nadъ і *vьsь, гл. вёска), на падставе чаго прапануе рэканструкцыю *na‑dó‑vьsь‑nъ, параўн. прыметнік в.-луж. nodowsny ’выганны, пашавы’, з наступнай субстантывацыяй і фанетычнымі зменамі (падзенне рэдукаваных і як вынік гэтага спрашчэнне спалучэння sn > n), што можна прыняць з вялікай доляй верагоднасці. Менш падстаў мае, як здаецца, збліжэнне в.-луж. nodows, а значыць, і надовень, з прыслоўямі тыпу надовесь ’нядаўна’, надовись ’пазаўчора’ і інш. (Варбат, Этимология–1979, 31–32), якія, як і беларускія словы нагдысь, нагдовесь, надое, надовень, з *опо‑ gbda‑ (ESSJ SG, 2, 525). Гл. наступнае слова. Можна прапанаваць і іншую версію: надовень < надобень ’карысная (зручная) рэч’ (да даби, гл.), параўн. семантычна блізкае выгада ’паша’, рус.угодье’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)