увішны́, -а́я, -о́е.
1. Жвавы, спрытны ў рухах (пра чалавека, жывёл, птушак); уласцівы такому чалавеку; хуткі, спорны.
У. у рабоце.
Увішныя рухі.
2. перан. Вынаходлівы, хітры.
У. палітык.
|| наз. уві́шнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уві́шны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
уві́шны |
уві́шная |
уві́шнае |
уві́шныя |
| Р. |
уві́шнага |
уві́шнай уві́шнае |
уві́шнага |
уві́шных |
| Д. |
уві́шнаму |
уві́шнай |
уві́шнаму |
уві́шным |
| В. |
уві́шны (неадуш.) уві́шнага (адуш.) |
уві́шную |
уві́шнае |
уві́шныя (неадуш.) уві́шных (адуш.) |
| Т. |
уві́шным |
уві́шнай уві́шнаю |
уві́шным |
уві́шнымі |
| М. |
уві́шным |
уві́шнай |
уві́шным |
уві́шных |
Іншыя варыянты:
увішны́.
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
увішны́
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
увішны́ |
увішна́я |
увішно́е |
увішны́я |
| Р. |
увішно́га |
увішно́й увішно́е |
увішно́га |
увішны́х |
| Д. |
увішно́му |
увішно́й |
увішно́му |
увішны́м |
| В. |
увішны́ (неадуш.) увішно́га (адуш.) |
увішну́ю |
увішно́е |
увішны́я (неадуш.) увішны́х (адуш.) |
| Т. |
увішны́м |
увішно́й увішно́ю |
увішны́м |
увішны́мі |
| М. |
увішны́м |
увішно́й |
увішны́м |
увішны́х |
Іншыя варыянты:
уві́шны.
Крыніцы:
krapivabr2012,
prym2009,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
увішны́ прово́рный, ло́вкий, вёрткий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
увішны́, ‑ая, ‑ое.
1. Жвавы, спрытны ў рухах, у дзеянні. Увішны ў рабоце. □ Мая гаспадыня была ўвішная, рухавая кабета, нягледзячы на свае пяць дзесяткаў год. М. Стральцоў. Ішла [Ліда] чамусьці занадта павольна, хоць звычайна была вельмі порсткая, увішная. Кулакоўскі. У новай Тэклінай хаце ўвішныя жанчыны ўжо расстаўлялі на сталах пачастункі. Краўчанка. / Пра жывёл, птушак. Зрэдку папісквалі, пырхаючы з галінкі на галінку, увішныя каралькі. Паслядовіч. // Уласцівы такому чалавеку; спрытны. [Хлопец] так быў заняты працай, што, здавалася, нічога не заўважаў вакол — рухі разлічаныя, дакладныя, увішныя. Ваданосаў. Увішная постаць .. [Анатоля] мільганула ў праёме дзвярэй. Хадкевіч. Аксеня аж здзівілася: «Хутка робіш, хутка... Рукі твае ўвішныя...» Пестрак. // Хуткі, спорны. Пайшла работа — ціхая, увішная, без адзінага слова. Шухаюць рыдлёўкі, скрыгочуць каменнем. Ракітны. Увішная хада адбірала сілы. Пад цяжарам гнулася галава, і Тышкевіч амаль не бачыў, куды ідзе. Асіпенка. // Паваротлівы, вёрткі. Падаў першы снег, весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі. Мележ.
2. перан. Вынаходлівы, хітры. Хусейн праявіў сябе хітрым, выкрутлівым і ўвішным палітыкам. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паваро́тлівы, -ая, -ае.
1. Здольны лёгка і хутка паварочвацца.
Паваротлівая лодка.
2. Увішны, спрытны, разбітны.
Паваротлівая гаспадыня.
Ён чалавек п.
|| наз. паваро́тлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чарто́ўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чорта. Чартоўскае насланнё. □ Увішны-то увішны, але калі браць на маштабы, дык напроці .. [Сёмкі Фартушніка] Хурс, напрыклад, быў увішны не як чорт, а як сам старшыня ўсяго чартоўскага кодлішча. Чорны. // Такі, як у чорта; злы.
2. Пракляты, ненавісны, страшэнны. І хочацца вельмі Андрэю шпурнуць Гранату ў чартоўскую гэтую хату. А следам за ёй і другую гранату. Зарыцкі.
3. Разм. Незвычайна моцны, вялікі па ступені праяўлення. Чартоўская вышыня. Чартоўская хуткасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кі́длы ’жвавы, увішны (пра чалавека)’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Лексікалізаваны дзеепрыметнік да кідаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спрытны, спраўны, увішны
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
пра́ктык, ‑а, м.
1. Той, хто добра вывучыў сваю справу на практыцы. Цяпер прыйшлі ў калгас людзі з адукацыяй, практыкі, спецыялісты. Сергіевіч.
2. Практычны, дзелавы чалавек. У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Ён практык, увішны ў рабоце. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)