увянча́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. увянча́ны увянча́ная увянча́нае увянча́ныя
Р. увянча́нага увянча́най
увянча́нае
увянча́нага увянча́ных
Д. увянча́наму увянча́най увянча́наму увянча́ным
В. увянча́ны (неадуш.)
увянча́нага (адуш.)
увянча́ную увянча́нае увянча́ныя (неадуш.)
увянча́ных (адуш.)
Т. увянча́ным увянча́най
увянча́наю
увянча́ным увянча́нымі
М. увянча́ным увянча́най увянча́ным увянча́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увянча́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. увянча́ны увянча́ная увянча́нае увянча́ныя
Р. увянча́нага увянча́най
увянча́нае
увянча́нага увянча́ных
Д. увянча́наму увянча́най увянча́наму увянча́ным
В. увянча́ны (неадуш.)
увянча́нага (адуш.)
увянча́ную увянча́нае увянча́ныя (неадуш.)
увянча́ных (адуш.)
Т. увянча́ным увянча́най
увянча́наю
увянча́ным увянча́нымі
М. увянча́ным увянча́най увянча́ным увянча́ных

Кароткая форма: увянча́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увянча́ны в разн. знач. уве́нчанный; см. увянча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увянча́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад увянчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́нчанный увянча́ны, уве́нчаны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уве́нчаны, см. увянча́ны;

у. ла́ўрамі — уве́нчанный ла́врами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлі́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да разліўкі, прызначаны для яе. Разлівачны пункт нафтабазы. Разлівачная машына. □ Ад плавільнай печы плыў самавіты, увянчаны ззяннем разлівачны коўш. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лавр лаўр, род. ла́ўра и (о древесине и собир.) ла́ўру м.;

почива́ть на лаврах спачыва́ць на ла́ўрах;

пожина́ть лавры пажына́ць ла́ўры;

уве́нчанный лаврами увянча́ны ла́ўрамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ззя́нне, ‑я, н.

1. Роўнае, звычайна яркае святло, якое выпраменьваецца або адлюстроўваецца чым‑н.; бляск, свячэнне. Сонечнае ззянне. Ззянне месяца. □ Абліта ззяннем зорак росная паляна. Бядуля. Здавалася, ад залатога ззяння лістоў кладзецца святло на парканы, зямлю, будынкі. Даніленка. // Арэол, светлы круг вакол чаго‑н. Ад плавільнай печы плыў самавіты, увянчаны ззяннем, разлівачны коўш. Карпаў. // перан.; чаго. Веліч, слава, сіла. У ззянні перамогі нашай Ён [Каліны] уваходзіць з намі ў ранне камунізма. Зарыцкі.

2. перан. Радасна-ўзбуджаны, шчаслівы выраз (вачэй, твару). Веры н[я]цяжка заўважыць на Ігнатавым твары ўрачыстае ззянне. Мікуліч.

•••

Паўночнае (палярнае) ззянне — свячэнне верхніх слаёў атмасферы, якое назіраецца за палярным кругам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)