Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
увянча́ныв разн. знач. уве́нчанный; см. увянча́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
увянча́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад увянчаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увянча́ныкніжн. (von Erfólg) gekrönt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
уве́нчанныйувянча́ны, уве́нчаны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уве́нчаны, см.увянча́ны;
◊ у. ла́ўрамі — уве́нчанный ла́врами
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разлі́вачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да разліўкі, прызначаны для яе. Разлівачны пункт нафтабазы. Разлівачная машына. □ Ад плавільнай печы плыў самавіты, увянчаны ззяннем разлівачны коўш.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЕБСКАЯ СІМЯО́НАЎСКАЯ ЦАРКВА́.
Існавала ў Віцебску ў 17 ст. Двухзрубны драўляны будынак складаўся з прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму і алтарнай часткі, завершаных 2-схільнымі дахамі. Цэнтр асн. аб’ёму быў увянчаны высокай складанай па форме купальнай вежачкай з дэкар. крыжам. Вядомая з «Чарцяжа» Віцебска 1664.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАМАСКО́ЎСКІ ТРО́ІЦКІ САБО́Р,
помнік украінскага драўлянага дойлідства 18 ст. ў г. Новамаскоўск Днепрапятроўскай вобл. Узведзены ў 1773—81 дойлідам А.Паграбняком. Храм крыжападобны ў плане, 9-часткавы, увянчаны 9 купаламі з заломамі. У 1888 перабудаваны. У інтэр’еры выкарыстаны унікальны прыём вышыннага раскрыцця ўнутр. прасторы.