тэкі́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Адна з буйных племянных груп у складзе туркменскага народа.

|| ж. тэкі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. тэкі́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэкі́нцы, ‑аў; адз. тэкі́нец, ‑нца, м.; тэкі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. тэкі́нкі, ‑нак; ж.

Адно з буйных туркменскіх плямён, якое цяпер складае частку туркменскага народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэкі́нец

‘конь’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэкі́нец тэкі́нцы
Р. тэкі́нца тэкі́нцаў
Д. тэкі́нцу тэкі́нцам
В. тэкі́нца тэкі́нцаў
Т. тэкі́нцам тэкі́нцамі
М. тэкі́нцы тэкі́нцах

Крыніцы: nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэкі́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тэкі́нка тэкі́нкі
Р. тэкі́нкі тэкі́нак
Д. тэкі́нцы тэкі́нкам
В. тэкі́нку тэкі́нак
Т. тэкі́нкай
тэкі́нкаю
тэкі́нкамі
М. тэкі́нцы тэкі́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэкі́нка,

гл. тэкінцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэкі́нец

‘прадстаўнік аднаго з туркменскіх плямён’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэкі́нец тэкі́нцы
Р. тэкі́нца тэкі́нцаў
Д. тэкі́нцу тэкі́нцам
В. тэкі́нца тэкі́нцаў
Т. тэкі́нцам тэкі́нцамі
М. тэкі́нцу тэкі́нцах

Крыніцы: nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тэкі́нскі — назва пароды белых курэй (ТС). З рус. теки́нский ‘які мае дачыненне да тэкінцаў’ (тэкінцы — туркменская этнічная група).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэкі́нец 1,

гл. тэкінцы.

тэкі́нец 2, ‑нца, м.

Назва стэпавага каня для верхавой язды. Мой прыяцель, сівавалосы чалавек з сухаватым тулавам старажыла, лёгка скочыў на свайго тэкінца, і конь, трохі прытанцоўваючы, пайшоў сабе па дарозе. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)