ты́нк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ты́нк
Р. ты́нку
Д. ты́нку
В. ты́нк
Т. ты́нкам
М. ты́нку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тынк, -у, м.

Аддзелачны раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэменту, гліны, пяску і пад.), а таксама засохлы слой такога раствору.

Ад сцяны адваліўся т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тынк (род. ты́нку) м. штукату́рка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тынк, ‑у, м.

Аддзелачны раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэменту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сцен памяшканняў і пад. Пытаюся ў будаўнікоў: — Мо’ прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас, А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ І тынк замешвае, як цеста. Аўрамчык. // Цвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сценах. Тынк у розных мясцінах быў абабіты, з-пад яго свяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сцен. Колас. Тынк на сценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. Чорны. Падлога страсянулася, са столі і сцен пасыпаўся тынк. Мележ.

•••

Сухі тынк — будаўнічы матэрыял у выглядзе вялікіх тонкіх лістоў, які выкарыстоўваецца замест раствораў для аддзелкі памяшкання з сярэдзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тынк ‘пакрыццё паверхні будаўнічых канструкцый’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Гарэц., Ласт., ТС, Сл. ПЗБ), ‘тынкоўка, раствор для тынкоўкі’ (Сцяшк., Шат., ПСл, Шушк.), ‘матэрыял, якім забіваюць шчыліны ў сцяне’ (Бяльк.), сюды ж тынкава́ць ‘пакрываць тынкоўкай’ (Нас., Ласт., Касп.), тынкова́ць ‘тс’ (ТС): tynkovácʼ ŭ kołočki, u dranku (Арх. Вяр.), тинкова́ти ‘апрацоўваць, выпраўляць паверхню вапнай’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), ст.-бел. тынковати ‘тынкаваць’ (1695 г.), тынкованье (тынкоўкай) (1690 г., ГСБМ). Праз польск. tynk ‘тс’, якое з нова-в.-ням. Tünche ‘тынкаванне’, ‘тынкоўка’, а апошняе з лац. tunica ‘скура’, ‘покрыва’, ‘абалонка’. Лацінскае слова, як і ст.-грэч. χιτών ‘хітон, туніка’, былі запазычаны праз фінікійскую мову з арамейск. kittūnā́ < ст.-яўр. kuttṓneth ‘тс’ (Борысь, 659; Брукнер, 589; ЕСУМ, 5, 570).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тынк, атынкоўка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

атынко́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. Тое, што і тынк.

2. Тое, што і тынкоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабіва́цца, ‑аецца; зак.

Абабіцца — пра ўсё, многае. Тынк паабіваўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадпада́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Адпасці, адваліцца ад чаго-н. у многіх месцах або ва ўсіх, многіх.

Паадпадаў тынк.

У выніку замаразкаў завязь агуркоў паадпадала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падтынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Паправіць, зрабіць раўнейшым тынк. Падтынкаваць сцены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)