трыно́жнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трыно́жнік трыно́жнікі
Р. трыно́жніка трыно́жнікаў
Д. трыно́жніку трыно́жнікам
В. трыно́жнік трыно́жнікі
Т. трыно́жнікам трыно́жнікамі
М. трыно́жніку трыно́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трыно́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і трыножак.

2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыно́жнік м. трено́жник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыно́жнік, ‑а, м.

1. Тое, што і трыножак. Сястра ідзе ў кухню. Яна бразгае дрэўкамі і грыміць трыножнікам, раскладваючы пад ім аганёк. Скрыган.

2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трено́жник

1. (подставка) трыно́жак, -жка м.;

2. (жертвенник) трыно́жнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чыгуно́к, ‑нка, м.

Памянш. да чыгун (у 2 знач.); невялікі чыгун. Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тычаны́трыножнік для падвешвання калыскі’ (Касп.). Суфіксальнае ўтварэнне ад тыч (гл.) у мн. л. па ўзоры стаяны́ ‘стаякі’ і іншых назваў прыстасаванняў, што складаюцца з аднародных частак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыно́га, трыно́г, трэнога і вытворныя трыножак, трыны́жок, трыно́жнік, трыножка, труні́жок ‘падстаўка на трох ножках’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Бяльк., Шат., Байк. і Некр., Варл., Сцяшк., Янк. 2, Мат. Гом.; брэсц., З нар. сл.), трыношкі ‘металічная падстаўка на трох ножках’ (Сцяц.); трыно́жак ‘трыножка, патэльня на трох ножках’ (брасл., Сл. ПЗБ); трохно́жка ‘трыножак для калыскі ў полі’ (Мат. Гом.), ‘ражка’ (Бяльк.), трыно́г ‘цэбар’ (ветк., добр., ЛА, 5), ‘жлукта’ (ашм., ЛА, 3), трыно́жка ‘цабэрак для памыяў з трыма ножкамі’ (паўн.-усх., КЭС), трыно́жка, трыно́г ‘кубел на ножках’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. трыногъ, триножекъ ‘кацёл на трох ножках’ (1688 г., ПГС). Укр. трино́га/трино́ги, трині́г, трині́жок, трино́жник, трино́жка, рус. трено́га, трено́жник, польск. trojnóg, в.-луж. trojnohiтрыножнік’, ‘таганок’, чэш. trojnožka/třínožka, славац. trojnohaтрыножнік’, славен. trinóžnik, trinòg ‘тс’, харв. trònožac, trònog, серб. тро̀ноге, тро̀ножак, балг. трино́жник. Культурныя тэрміны, складаныя словы, што фармальна ўзыходзяць да тры і нага (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пратага́ніць, протага́ніць ’прывязаць лодку’ (ТС), протага́нка ’вяроўка, якой прывязваюць лодку’, протага́ншчык ’вясляр, які абавязаны прывязваць і адвязваць лодку’ (ТС). Да тага́ніць ’цягаць’ (Нас.), што да таган(ы)трыножнік, да якога прывязвалі калыску, кацёл і пад’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак.

1. што. Старанна вычысціць. Язэп папрасіў Дашу прышыць белы каўнерык, а сам да бляску начысціў гузікі, спражку на рамяні, зорку на пілотцы, медалі. Асіпенка.

2. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Начысціць рыбы. □ Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)