трыно́жнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трыно́жнік трыно́жнікі
Р. трыно́жніка трыно́жнікаў
Д. трыно́жніку трыно́жнікам
В. трыно́жнік трыно́жнікі
Т. трыно́жнікам трыно́жнікамі
М. трыно́жніку трыно́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трыно́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і трыножак.

2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыно́жнік м. трено́жник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыно́жнік, ‑а, м.

1. Тое, што і трыножак. Сястра ідзе ў кухню. Яна бразгае дрэўкамі і грыміць трыножнікам, раскладваючы пад ім аганёк. Скрыган.

2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tripod [ˈtraɪpɒd] n. трыно́жнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАЛЬБЕ́РТ (ням. Malbrett літар. паліца для жывапісу),

драўляны або метал. станок для жывапісу, на якім на рознай вышыні пад розным нахілам мацуюць падрамнік з палатном, кардон і інш. Асн. віды М. — стацыянарны на гарыз. падстаўцы ці лёгкі складаны трыножнік для пейзажных эцюдаў.

т. 10, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tripod

[ˈtraɪpɑ:d]

n.

трыно́жак -ка, трыно́жнікm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

трено́жник

1. (подставка) трыно́жак, -жка м.;

2. (жертвенник) трыно́жнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чыгуно́к, ‑нка, м.

Памянш. да чыгун (у 2 знач.); невялікі чыгун. Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тычаны́трыножнік для падвешвання калыскі’ (Касп.). Суфіксальнае ўтварэнне ад тыч (гл.) у мн. л. па ўзоры стаяны́ ‘стаякі’ і іншых назваў прыстасаванняў, што складаюцца з аднародных частак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)