трыма́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. трыма́нне
Р. трыма́ння
Д. трыма́нню
В. трыма́нне
Т. трыма́ннем
М. трыма́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трыма́нне ср. держа́ние; содержа́ние; см. трыма́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. трымаць (у 1–3, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

держа́ние трыма́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карчма́рства, ‑а, н.

Трыманне карчмы; занятак карчмара. — Думаеце, выгадная рэч карчмарства? Вечна не даспіш, заўсёды на нагах. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соблюде́ние

1. (чистоты, порядка) захава́нне, -ння ср.; трыма́нне, -ння ср.;

2. (правил, законов) прытры́мліванне, -ння ср., трыма́нне, -ння ср., выкана́нне, -ння ср.; неоконч. выко́нванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хране́ние захава́нне, -ння ср., хава́нне, -ння ср., захо́ўванне, -ння ср.; трыма́нне, -ння ср.; см. храни́ть 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перахо́ў (піряхо́ў) ’перахоўванне, хаванне ад каго-небудзь’ (Юрч. СНЛ), укр. перехо́в ’хаванне, укрывальніцтва’. Суадносіцца з польск. przećhow, przechówek ’тс’, якія з зах.-прасл. *xovati > бел. хава́ць (гл.). Сюды ж перахоўка ’пераклад рэчы з аднаго тайнага месца ў другое’, ’тайнае трыманне пад вартай’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазоліць ’націраць мазалі доўгай работай або хадзьбой’, ’нядбала або паволі працаваць’, ’трымаць, не выпускаючы з рук’, мазоліцца ’забаўляцца з кім-небудзь або чым-небудзь’, ’паволі і нядбайна рабіць’ (Нас., ТСБМ). Да мазоль (гл.). Параўн. таксама мазголіць. Сюды ж мазалява́ны ’набыты працай, намаганнямі’, мазоленне ’доўгае трыманне ў руках’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тайба́трыманне ў тайне, тайна’, ’утойванне, хаванне’: тайба грошай (Нас.). Прамая паралель у сучасных славянскіх мовах толькі ў славен. дыял. tȃjba (гл. Фурлан у Бязлай, 4, 147), што можна разглядаць як сепаратную беларуска-славенскую ізаглосу. Параўн., аднак, ст.-слав. таибьна ’тайна’, таибьно ’таямнічы, таемны’, таибьникъ ’асоба, якая валодае тайнай, жрэц, святар’ (толькі ў Супрасльскім кодэксе), стараж.-рус. таиба ’тайна’. Непасрэдна да прасл. *tajьba (сінанімічнага *tajьna, гл. тайна), якое з’яўляецца вытворным з суфіксам ‑ьbа (аб ім, але без кантынуантаў *taj‑ гл. Слаўскі, SP, 1, 61–62) ад *tajь ’таямніца, тайна’, ’таямніча, скрытна’ (< *tajiti, гл. таіць). Гл. яшчэ Скок, 3, 434.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)