трыво́жны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
трыво́жны |
трыво́жная |
трыво́жнае |
трыво́жныя |
| Р. |
трыво́жнага |
трыво́жнай трыво́жнае |
трыво́жнага |
трыво́жных |
| Д. |
трыво́жнаму |
трыво́жнай |
трыво́жнаму |
трыво́жным |
| В. |
трыво́жны (неадуш.) трыво́жнага (адуш.) |
трыво́жную |
трыво́жнае |
трыво́жныя (неадуш.) трыво́жных (адуш.) |
| Т. |
трыво́жным |
трыво́жнай трыво́жнаю |
трыво́жным |
трыво́жнымі |
| М. |
трыво́жным |
трыво́жнай |
трыво́жным |
трыво́жных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
трыво́жны, -ая, -ае.
1. Поўны трывогі (у 1 знач.), або які выражае трывогу.
Т. сон.
Т. голас.
Трывожна (безас. ў знач. вык.) на душы.
2. Які выклікае трывогу (у 1 знач.), неспакой.
Трывожныя звесткі.
3. Небяспечны.
Т. час.
4. Які паведамляе пра небяспеку.
Т. гудок.
Т. сігнал.
|| наз. трыво́жнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трыво́жны в разн. знач. трево́жный, беспоко́йный;
т. го́лас — трево́жный го́лос;
~ныя ве́сткі — трево́жные изве́стия;
т. сігна́л — трево́жный сигна́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трыво́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трывогі (у 1 знач.), поўны трывогі, неспакою, хвалявання. Трывожныя думкі. Трывожны сон. Трывожная ноч. □ Слаўце ж заўсёды Імкненні трывожныя, Што падрыхтоўваюць смелы палёт. Кірэенка. // Які выклікае трывогу, неспакой. Трывожныя чуткі. □ За хвіліну ўвесь лагер абляцела трывожная вестка: з рэчкі не вярнуліся Ціма і Валодзя, піянеры другога атрада. Пальчэўскі. У хату ўваліўся .. друг [Дзям’яна] Тодар Касцецкі — загадчык свінафермы. Ён прынёс трывожную навіну. Дуброўскі. // Які выражае трывогу. Трывожны погляд. □ Глядзім на ўсё трывожнымі вачыма, Аж шалясціць ад позірку лісцё. Камейша.
2. Схільны да трывогі, неспакойны (пра чалавека). Мікола апошні час стаў трывожным: з дня на дзень чакаў перагляду сваёй справы. Машара. [Феня] ішла па бальнічным калідоры, уся сцішаная, трывожная, са страхам адчыніла дзверы ў палату. Арабей.
3. Небяспечны. Час быў трывожны, і музыка гучала неяк дзіка і недарэчна. Няхай. Неспакойная, трывожная служба ў Міхаськавага бацькі. Хомчанка. // Які паведамляе пра небяспеку. Трывожны сігнал. Трывожны гудок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбу́джана-трыво́жны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
узбу́джана-трыво́жны |
узбу́джана-трыво́жная |
узбу́джана-трыво́жнае |
узбу́джана-трыво́жныя |
| Р. |
узбу́джана-трыво́жнага |
узбу́джана-трыво́жнай узбу́джана-трыво́жнае |
узбу́джана-трыво́жнага |
узбу́джана-трыво́жных |
| Д. |
узбу́джана-трыво́жнаму |
узбу́джана-трыво́жнай |
узбу́джана-трыво́жнаму |
узбу́джана-трыво́жным |
| В. |
узбу́джана-трыво́жны (неадуш.) узбу́джана-трыво́жнага (адуш.) |
узбу́джана-трыво́жную |
узбу́джана-трыво́жнае |
узбу́джана-трыво́жныя (неадуш.) узбу́джана-трыво́жных (адуш.) |
| Т. |
узбу́джана-трыво́жным |
узбу́джана-трыво́жнай узбу́джана-трыво́жнаю |
узбу́джана-трыво́жным |
узбу́джана-трыво́жнымі |
| М. |
узбу́джана-трыво́жным |
узбу́джана-трыво́жнай |
узбу́джана-трыво́жным |
узбу́джана-трыво́жных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
непоко́йный неспако́йны; (тревожный) трыво́жны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зык, зы́ку, мн. -і, -аў, м.
Рэзкі адрывісты гук, выкрык.
Аднекуль даносіўся трывожны з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трево́жный трыво́жны; (неспокойный) неспако́йны;
трево́жный сигна́л трыво́жны сігна́л;
трево́жные изве́стия трыво́жныя ве́сткі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трыво́жна нареч. трево́жно; беспоко́йно; см. трыво́жны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смяте́нный, смятённый уст. разгу́блены; узру́шаны; трыво́жны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)