трыбухі́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. трыбухі́
Р. трыбухаў
Д. трыбухам
В. трыбухі́
Т. трыбухамі
М. трыбухах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трыбухі́ ед. нет требуха́ ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыбу́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трыбу́х трыбухі́
Р. трыбуха́ трыбухо́ў
Д. трыбуху́ трыбуха́м
В. трыбу́х трыбухі́
Т. трыбухо́м трыбуха́мі
М. трыбуху́ трыбуха́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фля́кі

трыбухі; страва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. фля́кі
Р. фля́каў
Д. фля́кам
В. фля́кі
Т. фля́камі
М. фля́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фля́кі, ‑аў; адз. няма.

1. Кішкі, вантробы, трыбухі жывёлы.

2. Страва, прыгатаваная з кішак, рубца і пад. Тушаныя флякі.

[Польск. flaki ад ням. Fleck — кавалак чаго‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабухі́ ’вантробы, трыбухі’ (Гарэц.). Мабыць, гукапераймальнае, як і слав. bebech‑ ’тс’ (укр. бе́бехи ’вантробы’, бебе́хнути ’падаць (з шумам)’, польск. bebechy ’вантробы’, параўн. і ўкр. бабешкитрыбухі жывёлы’). Форма бабухі́ вельмі падобная да ўкр. лемк. бабуха́тий ’пузаты, брухаты’. Параўн. Ільінскі, РФВ, 62, 237; Слаўскі, 29; Рудніцкі, 95. Гл. яшчэ бэ́бахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брюхови́на ж., анат. стра́ўнік, -ка м.; (у жвачных животных) трыбухі́, -хо́ў мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

требуха́ ж., мн. нет трыбухі́, -хо́ў ед. нет, вантро́бы, -баў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыбу́х, ‑а, м.

Разм.

1. Страўнік.

2. Іран. Жывот. — А што князю мужык, беззямельнае сялянства! Быў бы напханы свой трыбух... Вешаць трэба такіх гадаў! — злосна заключыў Янка. Колас. // Пра тоўстага чалавека. [Залыгін:] Вайна — гэта мясабойня для трыбухоў багацеяў. Мележ.

3. толькі мн. (трыбухі́, ‑оў). Вантробы (страўнік, кішкі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вантро́ба (БРС, Бір. Дзярж., Інстр. I, Нас.), вантробʼе ’тс’ (Касп.), вантробкі ’лівер’ (Малч., Нас.), вантробытрыбухі’ (Сцяшк. МГ, Шн., 2). З польск. wątroba (Жакава, Бел.-рус. ізал., 47–48; Кюнэ, Poln., 115; Брукнер, 605; Рудніцкі, 1, 309).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)