Тро́я

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Тро́я
Р. Тро́і
Д. Тро́і
В. Тро́ю
Т. Тро́яй
Тро́яю
М. Тро́і

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Траё́радны ’траюрадны’ (Мат. Гом.). Тут ‑ё‑ замест ‑ю‑ пад уплывам формы Р.–М. скл. лічэбнікаў на ‑ёх: пятёх, пяцёх, дваццацёх (гл. Карскі 2-3, 247). Усходнеславянскія ўтварэнні траю́радны, укр. трою́рідний, рус. троюродный ’тс’ з трою‑родьнъ, якое з трою — форма, утвораная паводле аналогіі з дваю‑(родны), што з’яўляецца формай М. скл. парнага ліку лічэбніка два і ро́дны (гл.), дакладней з выразу: дъвою родоу ’двайнога роду’. Гл. траі́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патро́іць, трою, ‑троіш, ‑троіць;зак., што.

Павялічыць у тры разы. Мы сілы падвоім, мы храбрасць патроім, Мы ворагаў іх жа крывёю напоім, Як ворану вышай арла не лятаць, Так ворагу нашай зямлі не таптаць. Крапіва. Браты падаспелі да вас на падмогу, З’ядналіся разам, патроілі сілы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́йма1 ’прарэха ў штанах’ (КСТ). Гл. вы́йма.

Ву́йма2 ’процьма, маса, вялікая колькасць’ (мсцісл., З нар. сл.); ’шмат’ (Мат. Гом.), уйма ’тс’ (Цых.), рус. у́йма ’мноства’ ад узяць, вазьму́, першапачаткова ’колькі можа змясціцца’.

Ву́йма3 ’?’, параўн. у «Энеідзе навыварат»: «А грэкі вуйму нарабілі, як ляда Трою ўсю спалілі». Адпавядае польск. ujma ’страта, шкода, крыўда’, чэш. újma ’шкода, страта’; сюды таксама рус. смал. вуйма ’дзіва, цуд; бяда’. Да уя́ць, уня́ць ’узяць, убавіць, зменшыць’; параўн. незак. трыванне уймава́ць ’браць, змяншаць’ (Некр. і Байк.) і інш. прыставачныя ўтварэнні ад *jęti (гл. узяць, пяць); зыходнае значэнне слова ўзнаўляецца, як ’рабунак, грабёж’, з далейшым развіццём ’шкода, крыўда’, у сувязі з чым няма падстаў дапускаць запазычанне з іншых моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)