тро́нкі, -нак.

Ручка нажа, відэльца і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́нкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. тро́нкі
Р. тро́нак
Д. тро́нкам
В. тро́нкі
Т. тро́нкамі
М. тро́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тро́нкі, -нак ед. нет черено́к (ножа, вилки и т.п.)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тро́нкі, ‑нак; адз. няма.

Ручка нажа, відэльца і пад. На зашмальцаваных тронках нажа ярка вызначаліся жоўтыя заклёпкі накшталт рыбіных вачэй. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тронкі ‘назва гульні’: На грошы ў тронкі тут гуляюць / Парнаскі дзеўкі, дзецюкі («Тарас на Парнасе», Полымя. 1971, 10, 217), ‘гульня з каменьчыкамі’ (Рам. 8: «камушки кладутса в две кучки: три в одну и один в другую»), ‘гульня, змест якой у тым, каб пацэліць з рукі трыма алавяннымі шарыкамі ў ямку, што знаходзіцца ад гульца на пэўнай адлегласці’ (Мядзв.), ‘гліняныя або алавяныя шарыкі велічынёй з круглую кулю ад стрэльбы, якія служаць для гульні «ў тронкі»’ (Нік., Оч.), дро́нкі ‘дзіцячая гульня, калі драўляныя шарыкі кідаюць у ямачкі; няцотны лік шарыкаў у ямачцы лічыцца выйгрышам’ (маг., Яшк. Мясц.); сюды ж, відаць, і тро́нкі ‘дробная бульба’ (Рэг. сл. Віц.), ‘плод бульбы’ (Касп.) і не патлумачанае тронки (Шымк. Собр.). Параўн. рус. смал. тро́нка, тро́нки ‘гульня ў арлянку’, ‘шарык з волава або гліны памерам з арэх для гульні «ў тронкі»’ (СРНГ). Слова з не да канца высветленай этымалогіяй. Куркіна (Этимология–1983, 27–28) параўноўвае з укр. тріньки ‘трошкі’, рус. дыял. тро́ньки ‘тс’, балг. тро́нка ‘зусім мала’, сюды ж таксама серб. ці макед. тронка ‘крышка, парушынка’, макед. ронка ‘тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *tronъka ‘нешта вельмі малое’, роднаснае да прасл. *troxa (гл. трохі) і якое ўзводзіцца да *terti, *tьrǫ, гл. церці (ЕСУМ, 5, 648). Аднак абмежаваныя тэрытарыяльна назвы гульняў з розным зместам дапускаюць перанос наймення з іншых гульняў, напрыклад, “у ножыка” ад тронкі ‘сцізорык’, або зыходзячы са значэння ‘бульба’, параўн. укр. дыял. тромпак, кро́мпель ‘бульба’ (ЕСУМ, 5, 647). Лучыц-Федарэц (вусн. паведамл.) дапускае сувязь з з літ. treñkti ‘кідаць, шпурляць’. Сувязь з тры (гл.), відаць, другасная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тро́нка тро́нкі
Р. тро́нкі тро́нак
Д. тро́нцы тро́нкам
В. тро́нку тро́нкі
Т. тро́нкай
тро́нкаю
тро́нкамі
М. тро́нцы тро́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тро́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тро́нак тро́нкі
Р. тро́нка тро́нкаў
Д. тро́нку тро́нкам
В. тро́нак тро́нкі
Т. тро́нкам тро́нкамі
М. тро́нку тро́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Тро́нка ‘ручка ў складным нажы’ (Касп., Сл. ПЗБ), ‘сцізорык’ (Сцяшк. Сл.), ‘чаранок у прыладах’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Да папярэдняга слова, родавы канчатак зменены, відаць, паводле ручка ‘тс’; множналікавая форма тро́нкі ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Руб.) пад уплывам падвойных акладак у складаным нажы (сцізорыку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыса́да1тронкі ў нажа, мяча і пад.; ложа ў стрэльбе; насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Нас., Байк. і Некр., Яруш.), прыса́дка ’насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Байк. і Некр.), пріса́да ’ложа стрэльбы’ (Бяльк.). Ад прысадзі́ць ’асадзіць, уставіць’ да садзі́ць (гл.); параўн. у іншых славянскіх мовах з блізкімі значэннямі: рус. дыял. приса́дка ’прымацоўванне, накладанне; асаджванне’, польск. przysada ’аздоба’ і г. д.

Прыса́да2 ’выгода, прыволле’ (ТС), ст.-бел. присадъ ’сядзіба’, укр. приса́да ’тс’. Відаць, семантычнае развіццё прыса́да, прыса́ды ’дрэва ўздоўж дарогі, алея; насаджэнні’ (гл.), або ад прысадзі́ць ’пасадзіць каля чаго- ці каго-небудзь’ (Нас.), параўн.: его прысада хороша, удобства кругом (ТС), што дае падставы вывесці першаснае значэнне ’размяшчэнне, пасяленне’. Гл. аса́да.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

черено́к м.

1. (рукоятка) дзяржа́нне, -ння ср.; ру́чка, -кі ж.; (ножа, вилки) тро́нкі, -каў ед. нет; (долота и т. п.) кало́дачка, -кі ж.; (косы) кассё, род. касся́ ср.;

2. бот., сад. чарано́к, -нка́ м., па́сынак, -нка м., ато́жылак, -лка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)