тра́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Моцна, з сілай стукнуць каго-, што-н. або чым-н.

Т. кулаком па спіне.

2. Выстраліць; забіць, застрэліць.

Т. з вінтоўкі.

Трахнулі двух ваўкоў.

|| незак. тра́хаць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́хнуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. тра́хну тра́хнем
2-я ас. тра́хнеш тра́хнеце
3-я ас. тра́хне тра́хнуць
Прошлы час
м. тра́хнуў тра́хнулі
ж. тра́хнула
н. тра́хнула
Загадны лад
2-я ас. тра́хні тра́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час тра́хнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тра́хнуць сов., разг. сту́кнуть, тра́хнуть, шара́хнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тра́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Моцна, з сілай стукнуць каго‑, што‑н. або чым‑н. Трахнуў Юрка кулаком і жонку па галаве. Гарэцкі. Іван Мацвеевіч схапіў чайнік і трахнуў аб сцяну. Фарфоравыя асколкі разляцеліся ў розныя бакі. Каршукоў. Калі ж бабёр убачыць нешта падазронае, ён так трахне хвастом, што ажно пырскі разляцяцца ва ўсе бакі. Матрунёнак. [Гаспадар:] — Не выцерпеў брыгадзір, паехаў у газету, знайшоў таго карэспандэнта, дый гаворыць: «Вось як трахну табе той рукой, якой у мяне няма, дык будзеш ведаць, як трэба пісаць!» Гурскі.

2. Выстраліць па кім‑, чым‑н. І раптам, як гром з нябёс, Вартаўнік з дубальтоўкі трахнуў. Напэўна, соллю ў кагось. Караткевіч. // Забіць, застрэліць каго‑н. — І што са старастам? Трахнулі яго? — спытаў Сцёпка. Хомчанка. — То-та, я гляджу, учора мне якраз у Грозаве казалі: пана Вранеўскага трахнулі. — Як трахнулі? — Ну, як — забілі! Скрыган. // Утварыць рэзкі гук пры выстрале. Прылажыўся ён [дзед] і бахнуў, Бліснуў іскрамі агонь; Як пярун, стрэл гэты трахнуў. Колас.

3. Выпіць спіртных напіткаў. [Генька:] — Даруй мне! Сёння нядзеля. Я шкляначку трахнуў! Гарбук. // З прагнасцю з’есці што‑н. [Пятрусь:] — Вось бы сюды чыгунок бульбяных аладак, што цэлы дзень млеюць у сале ў гарачай печы, вось тут бы я трахнуў так, каб аж... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да трахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарара́х, выкл. (разм.).

1. Ужыв. для абазначэння моцнага раскацістага гуку.

2. у знач. вык. Тое, што і трахнуць.

Т. кулаком па стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́хнуть сов., разг. тра́хнуць; сту́кнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трах, выкл.

1. Ужыв. для абазначэння моцнага адрывістага гуку, трэску.

2. у знач. вык. Ужыв. са знач. дзеяслова трахнуць (разм.).

Т. кулаком па стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тарара́хнуть сов., однокр., разг.

1. (загрохотать) тарара́хнуць;

2. (ударить) тра́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шара́хнуть сов., однокр., прост.

1. (ударить, выстрелить) сту́кнуць, тра́хнуць, шара́хнуць, жа́хнуць;

2. см. шара́хнуться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)