Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тра́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Моцна, з сілай стукнуць каго‑, што‑н. або чым‑н. Трахнуў Юрка кулаком і жонку па галаве.Гарэцкі.Іван Мацвеевіч схапіў чайнік і трахнуў аб сцяну. Фарфоравыя асколкі разляцеліся ў розныя бакі.Каршукоў.Калі ж бабёр убачыць нешта падазронае, ён так трахне хвастом, што ажно пырскі разляцяцца ва ўсе бакі.Матрунёнак.[Гаспадар:] — Не выцерпеў брыгадзір, паехаў у газету, знайшоў таго карэспандэнта, дый гаворыць: «Вось як трахну табе той рукой, якой у мяне няма, дык будзеш ведаць, як трэба пісаць!»Гурскі.
2. Выстраліць па кім‑, чым‑н. І раптам, як гром з нябёс, Вартаўнік з дубальтоўкі трахнуў. Напэўна, соллю ў кагось.Караткевіч.// Забіць, застрэліць каго‑н. — І што са старастам? Трахнулі яго? — спытаў Сцёпка.Хомчанка.— То-та, я гляджу, учора мне якраз у Грозаве казалі: пана Вранеўскага трахнулі. — Як трахнулі? — Ну, як — забілі!Скрыган.// Утварыць рэзкі гук пры выстрале. Прылажыўся ён [дзед] і бахнуў, Бліснуў іскрамі агонь; Як пярун, стрэл гэты трахнуў.Колас.
3. Выпіць спіртных напіткаў. [Генька:] — Даруй мне! Сёння нядзеля. Я шкляначку трахнуў!Гарбук.// З прагнасцю з’есці што‑н. [Пятрусь:] — Вось бы сюды чыгунок бульбяных аладак, што цэлы дзень млеюць у сале ў гарачай печы, вось тут бы я трахнуў так, каб аж...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́хнуць
1. (stark) schlágen*, stóßen*vt;
2. (выстраліць) éinen Schuss ábgeben*;
3.разм. (выпіцьспіртныхнапояў) ein Schnäps¦chen trínken*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
тра́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.датрахнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарара́х, выкл. (разм.).
1.Ужыв. для абазначэння моцнага раскацістага гуку.
2.у знач.вык. Тое, што і трахнуць.
Т. кулаком па стале.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тра́хнутьсов., разг.тра́хнуць; сту́кнуць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трах, выкл.
1.Ужыв. для абазначэння моцнага адрывістага гуку, трэску.
2.у знач.вык.Ужыв. са знач. дзеяслова трахнуць (разм.).
Т. кулаком па стале.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тарара́хнутьсов., однокр., разг.
1.(загрохотать) тарара́хнуць;
2.(ударить)тра́хнуць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)