тракта́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тракта́т тракта́ты
Р. тракта́та тракта́таў
Д. тракта́ту тракта́там
В. тракта́т тракта́ты
Т. тракта́там тракта́тамі
М. тракта́це тракта́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тракта́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Навуковая праца, у якой разглядаецца пэўнае пытанне ці праблема.

Філасофскі т.

2. Міжнародны дагавор, пагадненне (спец.).

Мірны т.

|| прым. тракта́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тракта́т м., в разн. знач. тракта́т;

філасо́фскі т. — филосо́фский тракта́т;

мі́рны т. — ми́рный тракта́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тракта́т в разн. знач. тракта́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тракта́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Навуковая праца, у якой разглядаецца якое‑н. асобнае пытанне ці праблема. Філасофскі трактат. Палітыка-эканамічны трактат.

2. Спец. Міжнародны дагавор, пагадненне. Мірны трактат.

[Ад лац. tractatus — абмеркаванне, разгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тракта́т ’навуковая праца па пэўнай праблеме’, ’міжнародны дагавор, пагадненне’ (ТСБМ), ст.-бел. трактатъ ’дагавор’, ’сярэдневяковы навуковы твор’, трактаты ’перагаворы’ (1567 г.) — са ст.-польск. traktat ’дагавор’, ’трактат’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якія з лац. tractātus = tractātio ’абмеркаванне, разгляд, трактоўка’, ’абыходжанне з нечым’ (Фасмер, 4, 93; Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 616).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ми́рный

1. мі́рны;

ми́рный догово́р, тракта́т мі́рны дагаво́р, тракта́т;

ми́рная конфере́нция мі́рная канферэ́нцыя;

ми́рные перегово́ры мі́рныя перагаво́ры;

ми́рное вре́мя мі́рны час;

ми́рный труд мі́рная пра́ца;

ми́рная бесе́да мі́рная гу́тарка;

2. (спокойный) спако́йны; (тихий) ці́хі; (добродушный) лаго́дны;

ми́рный сон спако́йны сон;

ми́рное настрое́ние лаго́дны настро́й;

ми́рный хара́ктер мі́рны хара́ктар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)