то́рбачнік

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. то́рбачнік
Р. то́рбачніку
Д. то́рбачніку
В. то́рбачнік
Т. то́рбачнікам
М. то́рбачніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

то́рбачнік

‘бедны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. то́рбачнік то́рбачнікі
Р. то́рбачніка то́рбачнікаў
Д. то́рбачніку то́рбачнікам
В. то́рбачніка то́рбачнікаў
Т. то́рбачнікам то́рбачнікамі
М. то́рбачніку то́рбачніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

то́рбачнік, -ку м., бот. яру́тка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́рбачнік 1, ‑а, м.

Разм. Бедны чалавек, які просіць міласціну. — Дзінь-дзілінь! Дзілінь-дзінь — гэта б’е ў малыя званы торбачнік Саўка. Лупсякоў.

то́рбачнік 2, ‑у, м.

Травяністая жоўта-зялёная з непрыемным пахам расліна сямейства крыжакветных, якая расце на палях, лугах, пустках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́рбачнік ’травяністая жоўта-зялёная з непрыемным пахам расліна Thlaspi (Towrn.) arvense L.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Кіс.), то́рбачка ’тс’ (Байк. і Некр.). Да то́рба (гл.). Названа паводле падабенства пладоў (каробачкі з дробным семем) да торбачкі; аналагічна да назваў розных раслін у чэш. tašky, польск. tobółka, tasznik ’тс’ (Махэк, Jména, 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

яру́тка ж., бот. то́рбачнік, -ку м., яру́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарбэ́чнік ’бедны, гаротны чалавек’ (мёрск., З нар. сл.), тарбэ́чнік, тарбе́чнік ’бедны, жабрак’, ’злодзей, тарбахват’ (Янк. 3.), тарбэ́шнік ’бедны, гаротны чалавек, жабрак’ (Мат. Маг.), тарбе́чнік, тарбэ́тнік ’жабрак’ (Сцяшк. Сл.), торбе́шнік ’спекулянт’ (Мат. Гом.), ’сярмяжнік, бедны чалавек’, сюды ж тарбе́шнічаць ’выпрошваць’ (Яўс.), тэрбе́шніца ’жабрачка’ (акц., ЛА, 3). Укр. торбе́шник ’жабрак’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй у назвах асоб (пра суф. ‑ешнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 153), параўн. то́рбачнік ’чалавек, які ходзіць з торбай’ (люб., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рба ’кайстра, невялікі мяшок з даматканай тканіны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’сумка’ (Сл. Брэс., Растарг.), ’паляўнічая сумка’ (Сцяшк.), ’жаночая сумка’, ’школьная сумка’ (Ян.), ’клінок для вырабу сыру’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), ’мяшэчак з палатна для рыбы’ (нараўл., З нар. сл.), ’чарговы дзённы харч, які належыць пастуху за кожную карову’ (Гіл.; барыс., Антропаў, вусн. паведамл.), ’сявенька’ (бых., ЛА, 5), ’мяшок з аўсом, што адзяваецца каню на галаву’ (ТСБМ), ’мяшок старца’ (Нас.), ’сумка з тканіны ці скуры для курэцкіх прылад’ (ЛА, 5), ’непаваротлівая, тоўстая жанчына’ (Нас., Шат., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. торба ’торба’ (з 1555 г.) запазычана з цюркскіх моў (Булыка, Лекс. запазыч., 105), параўн. тур., крым.-тат., азерб. torba ’мяшэчак, кайстра’, відаць, у перыяд найбольш інтэнсіўных сувязей ВКЛ з Крымскім ханствам у XVI ст. (Жураўскі, Тюрк. лекс. элем., 84, 88–89). Лексема пашырана ў многіх славянскіх мовах і дыялектах і лічыцца агульнаславянскай (Голуб-Ліер, 485; Фасмер, 4, 81; Махэк₂, 648; ЕСУМ, 5, 602). Сюды ж тарбе́шка ’торбачка’ (Нас., ТС), тарбано́шый ’механоша’, тарбаношка ’скураная сумка, якую сяляне насілі каля пояса паверх кашулі’ (Нас.), то́рбачнік ’жабрак’ (ТСБМ, Бяльк., Нар. Гом.), то́рбачнікі ’сумчатыя’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)