то́пкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. то́пкі то́пкая то́пкае то́пкія
Р. то́пкага то́пкай
то́пкае
то́пкага то́пкіх
Д. то́пкаму то́пкай то́пкаму то́пкім
В. то́пкі (неадуш.)
то́пкага (адуш.)
то́пкую то́пкае то́пкія (неадуш.)
то́пкіх (адуш.)
Т. то́пкім то́пкай
то́пкаю
то́пкім то́пкімі
М. то́пкім то́пкай то́пкім то́пкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

то́пкі¹, -ая, -ае.

Балоцісты, гразкі, багністы.

Т. бераг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́пкі², -ая, -ае.

Які лёгка топіцца пры высокай тэмпературы.

Топкае сала.

|| наз. то́пкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́пкі I (легкоплавящийся) пла́вкий

то́пкі II (болотистый) то́пкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́пкі 1, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка топіцца пры высокай тэмпературы. Тонкае сала.

то́пкі 2, ‑ая, ‑ае.

Балоцісты, гразкі, багністы. А ў нядзелю чуць зара Сякеры запелі, Ад лапат балот кара Рвецца ў тонкім целе. Купала. Людзі помняць усялякія здарэнні, .. як ламаліся калёсы, трапляючы ў глыбокія западзіны між каменняў на дне топкай разбоўтанай гразі. Пестрак. Берагі возера недаступныя, тонкія. В. Вольскі. [Нібы] тыя дваццаць кіламетраў, якія пралягалі між хутарам і Тамашовай хатай, былі тонкім балотам ці непраходным зараснікам, што гаспадары іх не маглі наведаць адзін аднаго. Пальчэўскі. // Пра сыпучы грунт. Зноў і зноў на беражок топкай выдмаю пясок вольны вецер сцеле. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́пкі1 ’балоцісты, гразкі, багністы; пра сыпучы грунт’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’ужываецца са словамі луг, сенажаць, балота, бераг (вадаёма), дно (вадаёма); такі, у якім не загразнеш’ (Янк. 2), ’гразкі, багністы’ (ТС), ’цвёрды (дзе не загразнеш)’ (узд., Сл. ПЗБ), то́пкій ’гразкі (бераг і пад.)’ (Бяльк.), ст.-бел. топкий ’гразкі, багністы’ (КГС). Вытворнае ад тапі́ць1, гл.

То́пкі2 ’тлусты, які дае многа тлушчу пры тапленні’ (Скарбы; стаўб., З нар. сл.), ’плаўкі’ (ТС), ’плаўкі, цвёрды’ (Ласт., Байк. і Некр.). Ад тапі́ць2, гл.

То́пкі3 ’здатны хутка загарацца’ (Нас.). Ад тапі́ць3, гл.

То́пкі4 ’тапачкі’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. смален. то́пки ’абцасы’ (выспяткі?): ножными топками топтали немлстівно (з помніка 1745 г., Барысава, Лекс. Смолен. края, 142), звязанае з то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), укр. палес. то́пкати, та́пкати ’таптаць’, што да топаць, гл. Параўн. топці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. то́пка то́пкі
Р. то́пкі то́пак
Д. то́пцы то́пкам
В. то́пку то́пкі
Т. то́пкай
то́пкаю
то́пкамі
М. то́пцы то́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

папяльні́к, -пельніка́, мн. -пельнікі́, -пельніко́ў, м. (спец.).

Ніжняя частка топкі, куды падае попел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

качага́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў.

|| прым. качага́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́пкасць ж. пла́вкость; см. то́пкі I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)