тлен, -у, м. (уст.).

1. Тленне, гніенне, распад.

2. Тое, што разбураецца ці разбурылася.

3. перан. Тое, што недаўгавечна, не мае сапраўднай каштоўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлен (род. тле́ну) м., книжн. тлен

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тлен м., уст.

1. (действие) тле́нне, -ння ср.; гніе́нне, -ння ср.;

2. (то, что подвержено тлению) тлен, род. тле́ну м., тло, род. тла ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тлен, ‑у, м.

Уст.

1. Тленне, гніенне, распад, разбурэнне. Падлога струхлела, аб’ехалі сцены, Мышам больш няма чаго грызці, І вее адтуль гнілатою і тленам. Ставер.

2. Тое, што разбурылася ці разбураецца. Вайна ахапіла свет, руйнавала дзяржавы і гарады, зялёныя краі ператварала ў зону пустыні і тлену. Карпаў. // Прах. Я не таму спыніўся ля парога, што тут, як кажуць, храм самога бога. І не таму, што нечы знатны тлен замураваны ў тоўшчы гэтых сцен. А. Вольскі. // перан. Тое, што недаўгавечна, не мае сапраўднай каштоўнасці. Дрэва без лісцяў хоць і ўсыхае, але ўсё ж астаецца дрэвам. Лісці ж без дрэва — тлен, нішто... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тлен1 ’тленне, гніенне, распад, разбурэнне’, ’прах’ (ТСБМ, Гарэц.), тлень ’гніль; знікомасць, нікчэмнасць’ (Нас., Байк. і Некр.). Можа разглядацца як скарочаная форма аддзеяслоўнага назоўніка тле́нне (тле́ньне) ’гніенне, прэнне, гарэнне без полымя’ (Ласт.) ад тлець (гл.), аднак слабая засведчанасць у народнай мове схіляе да думкі аб пранікненні з ц.-слав. тлѣнъ ’прах’, параўн. у Скарыны тление, тлененъ ’спарахнелы’ (Сл. Скар.) са ст.-слав. тьлѣньнъ ’знікомы, зямны’.

Тлен2 ’кісларод’ (Байк. і Некр.), тлён ’тс’ (Некр. і Байк.), сюды ж тле́ньнік ’вокіс’ (Байк. і Некр.). Запазычана з польск. tlen ’кісларод’, наватвора XIX ст. ад tleć (гл. наступнае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тло, -а, н. (разм.).

Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тло (род. тла) ср., разг. (то, что подвержено тлению) тлен м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тло, ‑а, н.

Разм. Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел. Згарэла хата. Як бы яе і не было. Курыць яшчэ дым белаваты. А пад тым дымам — попел, тло. Колас. Штосьці вёскі не пазнаць! — Дзе ж пазнаеш? Тло, пажарышча! Дзяргай.

•••

Да тла — усё, поўнасцю, дашчэнту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ўшча, ‑ы, ж.

Маса якога‑н. рэчыва, што мае вялікую таўшчыню. Тоўшча вады. Тоўшча зямной кары. / Пра сцяну (сцены). Я не таму спыніўся ля парога, што тут, як кажуць, храм самога бога. І не таму, што нечы знатны тлен замураваны ў тоўшчы гэтых сцен. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парахно ’парахня’ (Мат. Гом.), порохно́ ’тс’ (ТС). Рус. порохно́ ’гнілое дрэва’, укр. порохно́ ’парахня’, ст.-слав. прахнень ’благі, непатрэбны’, польск. próchno ’гніль’, чэш. práchno ’гніль, пацяруха, тлен’, славац. práchno ’трут, пацяруха’, в.-луж. prochny ’гнілы, трухлявый’, н.-луж. prochnawy ’тс’. Прасл. паўн.-слав. porchъno < porchъ (гл. по́рах) (Параўн. Фасмер, 3, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)