2.(то, что подвержено тлению)тлен, род. тле́ну м., тло, род. тла ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тлен, ‑у, м.
Уст.
1. Тленне, гніенне, распад, разбурэнне. Падлога струхлела, аб’ехалі сцены, Мышам больш няма чаго грызці, І вее адтуль гнілатою і тленам.Ставер.
2. Тое, што разбурылася ці разбураецца. Вайна ахапіла свет, руйнавала дзяржавы і гарады, зялёныя краі ператварала ў зону пустыні і тлену.Карпаў.// Прах. Я не таму спыніўся ля парога, што тут, як кажуць, храм самога бога. І не таму, што нечы знатны тлен замураваны ў тоўшчы гэтых сцен.А. Вольскі.//перан. Тое, што недаўгавечна, не мае сапраўднай каштоўнасці. Дрэва без лісцяў хоць і ўсыхае, але ўсё ж астаецца дрэвам. Лісці ж без дрэва — тлен, нішто...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тленм Staub m -(e)s, Ásche f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тлен1 ’тленне, гніенне, распад, разбурэнне’, ’прах’ (ТСБМ, Гарэц.), тлень ’гніль; знікомасць, нікчэмнасць’ (Нас., Байк. і Некр.). Можа разглядацца як скарочаная форма аддзеяслоўнага назоўніка тле́нне (тле́ньне) ’гніенне, прэнне, гарэнне без полымя’ (Ласт.) ад тлець (гл.), аднак слабая засведчанасць у народнай мове схіляе да думкі аб пранікненні з ц.-слав.тлѣнъ ’прах’, параўн. у Скарыны тление, тлененъ ’спарахнелы’ (Сл. Скар.) са ст.-слав.тьлѣньнъ ’знікомы, зямны’.
Тлен2 ’кісларод’ (Байк. і Некр.), тлён ’тс’ (Некр. і Байк.), сюды ж тле́ньнік ’вокіс’ (Байк. і Некр.). Запазычана з польск.tlen ’кісларод’, наватвора XIX ст. ад tleć (гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тло, -а, н. (разм.).
Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тло (род. тла) ср., разг. (то, что подвержено тлению) тленм.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тло, ‑а, н.
Разм. Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел. Згарэла хата. Як бы яе і не было. Курыць яшчэ дым белаваты. А пад тым дымам — попел, тло.Колас.Штосьці вёскі не пазнаць! — Дзе ж пазнаеш? Тло, пажарышча!Дзяргай.
•••
Да тла — усё, поўнасцю, дашчэнту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)