тваро́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тваро́жны тваро́жная тваро́жнае тваро́жныя
Р. тваро́жнага тваро́жнай
тваро́жнае
тваро́жнага тваро́жных
Д. тваро́жнаму тваро́жнай тваро́жнаму тваро́жным
В. тваро́жны (неадуш.)
тваро́жнага (адуш.)
тваро́жную тваро́жнае тваро́жныя (неадуш.)
тваро́жных (адуш.)
Т. тваро́жным тваро́жнай
тваро́жнаю
тваро́жным тваро́жнымі
М. тваро́жным тваро́жнай тваро́жным тваро́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тваро́жны творо́жный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тваро́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тварагу. Тварожная маса. // Прыгатаваны з тварагу. Тварожны пудынг. Тварожны сыр.

2. Звязаны з вырабам тварагу. Тварожны цэх малочнага завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тваро́г, -рагу́, м.

Прадукт харчавання, які атрымліваецца з кіслага малака пры аддзяленні ад яго сыроваткі пасля адтоплівання.

Заправіць т. смятанай.

|| прым. тваро́жны, -ая, -ае.

Т. сыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

творо́жный тваро́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́дынг, -у, мн. -і, -аў, м.

Запяканка з круп, мукі, тварагу і пад. з фруктамі, ласункамі ці іншымі прыправамі.

Тварожны п.

Яблычны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́дынг, ‑у, м.

Запяканка з круп, мукі, тварагу і пад. Тварожны пудынг.

[Англ. pudding.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сыр ’харчовы прадукт, які робіцца з малака, што заквашваецца пэўным спосабам’ (ТСБМ), ’сыр дамашняга вырабу’ (Бяльк.; полац., Нар. сл.; Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’тварожны сыр у форме кліна’ (Вешт.), ’тварог, тварожная маса’ (ТС, ПСл, Маш., Лекс. Бел. Палесся), ст.-бел. сыръ: молоко оу сыр твердыи стало (XVI ст., Карскі 2-3, 496). Укр. сир ’сыр, тварог’, рус. сыр, стараж.-рус. сыръ, польск. ser, в.-луж. syra ’малозіва’, н.-луж. sera ’тс’, чэш. sýr, славац. syr, серб.-харв. си̏р, балг. си́рене ’брынза’, дыял. (радоп.) сир ’застыўшы тлушч у форме посуду, у які ён быў наліты’, макед. сирење ’брынза’, ст.-слав. сыръ ’сыр’. Прасл. *syrъ — першапачаткова субстантываваны прыметнік *syrъ ’сыры, вільготны’ (гл. сыры) (Слаўскі, SP, 2, 18; Сной, 569), роднаснае літ. sū́ras ’салёны’, sū́ris ’сыр’, ст.-прус. suris ’тс’, ст.-ісл. súrr ’закваска’, ст.-ісл. sýra ’кіслае малако’, алб. hirrë ’сыроватка’; гл. Траўтман, 293 і наст.; Буга, РФВ, 75, 148; Мюленбах-Эндзелін, 3, 859–860; Фасмер, 3, 849 з літ-рай; Махэк₂, 599; Скок, 3, 242; Шустар-Шэўц, 1402–1403; Борысь, 541–542, ЕСУМ, 5, 241. Гл. сыры, суровы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)