таўхану́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. таўхану́ таўханё́м
2-я ас. таўхане́ш таўханяце́
3-я ас. таўхане́ таўхану́ць
Прошлы час
м. таўхану́ў таўхану́лі
ж. таўхану́ла
н. таўхану́ла
Загадны лад
2-я ас. таўхані́ таўхані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час таўхану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

таўхану́ць сов., разг. толкну́ть, толкану́ть; см. таўха́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таўхану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце.

Зак. да таўхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што (разм.).

Штурхаць кароткім, рэзкім рухам.

Т. падлокаць.

|| зак. таўхану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. таўха́нне,-я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Таркану́ць ’торкнуць’ (ТСБМ), ’крануць’ (Варл., Пятк. 2), ’крануць (каня лейцамі)’ (Янк. 2), ’крануць, варухнуць, чапануць’, ’клюнуць (рыбацкае)’ (Янк. 3.), торкену́цьтаўхануць, штурхнуць’, торкну́ць ’крануць, ’штурхнуць’. Гл. тарка́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таўхе́ль,

Разм.

1. ‑хяля, м. Удар кулаком. Даволі адчувальны таўхель вымусіў аднаго з курсантаў войкнуць. Новікаў.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. таўхаць — таўхануць і таўхацца — таўхануцца. А .. [козлік] таўхель мяне рогам, і мы ўсе ў рогат: і тата, і мама, і я. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўха́ць ’штурхаць, піхаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Некр. і Байк.), талха́ць ’штурхаць’ (шарк., лёзы., ЛА, 2), то́ўхаць ’тс’ (Ласт.), таўха́цца ’штурхацца’ (Байк. і Некр., Касп.), товхына́ты ’штурхаць’ (жабін., ЛА, 2), сюды ж таўхну́ць ’піхнуць, штурхануць’ (Сл. ПЗБ, Яўс.), таўхану́ць ’тс’ (Бяльк., Рам. 3, Сержп. Прымхі), талхану́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Карскі (2–3, 38) бачыў тут змененую аснову *tъl̥k‑ (гл. таўкаць, таўкці), магчыма, пад уплывам іншых гукапераймальных дзеясловаў тыпу бахаць, тахаць, тарарахаць і пад. Параўн. талахкаць, талохнуцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ркаць ’таўхаць кароткімі штуршкамі’, ’рэзкімі рухамі дакранацца’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Юрч.), ’даваць, прапаноўваць’ (Нас., Юрч. Вытв.), ’тыкаць’ (Нас., Ласт.): то́ркаць у зубы ’груба падаваць, паказваць’ (Юрч. Фраз.), ’пратыкаць’ (Сцяшк.), ’штурхаць’, ’будзіць’, ’усоўваць, садзіць’ (ТСБМ, Нас.; калінк., Сл. ПЗБ), тарка́ць ’тс’ (Нас.), ’чапаць, кратаць’, ’кляваць’ (ТС; нараўл., З нар. сл.), то́ркаты ’тузаць; падсоўваць’ (драг., З нар. сл.), ’упікаць, дакараць, лаяць’ (Сл. Брэс.; малар., Нар. лекс.), ст.-бел. то́ркати ’бадаць, калоць рагамі’ (Сл. Скар.), сюды ж то́ркацца ’варушыцца, калывацца’ (ТС), ’совацца, заходзіць’ (Юрч. СНЛ), то́ркнуцца ’даткнуцца’ (Ласт.), то́рнуць ’штурхаць, усадзіць, ткнуць, даць’ (Сл. ПЗБ, Юрч., Жд. 2), торкену́цьтаўхануць, штурхануць’ (ТС), торк — пра нечаканае з’яўленне, падаванне (ТСБМ), ’тыц’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), торьк ’тс’ (мсцісл., Нар. лекс.; Бяльк.), торк‑торк — пра тузанне (Сержп. Прык.). Укр. то́рка́ти ’чапаць, зачапляць’, ’штурхаць’, ’рушыць’, торка́тися ’дакранацца’, рус. то́ркать ’штурхаць, грукаць’, ’ірваць’, ’выцягваць’, польск. torknąć ’ткнуць’, ’піхнуць, падштурхнуць’, ’ударыць’, ’зачапіць’, н.-луж. starkaś, starcyś ’штурхаць, піхаць’, в.-луж. storkać ’штурхаць’, ’таўчы’, чэш. trkati ’басці, калоць’, ’кідацца (у вочы)’, strkat ’штурхаць’, ’перакідаць з месца на месца’, ’падсоўваць’, славац. trkať ’басці’, славен. tŕkati ’грукаць, штурхаць’, otŕkniti ’зацвярдзець, зрабіцца цвёрдым’, якое Бязлай (Linguistica, 8/1, 64), адносячы да ізаляваных славенскіх лексем, супастаўляе з літ. trìkti ’штурхаць’, ’быць перашкодай’, trė̃kti ’псаваць’, trãknys ’пацяруха’, харв. кайк. tȑkati ’грукаць у дзверы’, серб. тр́кати ’бегаць туды-сюды’, балг. тъ́ркам ’перашкаджаць’, ’церці’, ’расціраць’, ’драць’, дыял. то́ркам ’моцна калоць’, макед. трчка ’бегаць’, трча ’мітусіцца’. Прасл. *tъrk‑/*stъrk‑, роднаснае літ. tùrkterėti ’штурхнуць’ (Буга, Rinkt., 1, 490), відаць, гукаперайманне (Фасмер, 4, 83). Да і.-е. *(s)ter(H)‑k‑ ’зацвярдзець’ (Шустар-Шэўц, 1361). Першаснае значэнне — ’біць па нечым цвёрдым’ (Сной₂, 784). Махэк₂ (651) у якасці роднаснай прыводзіць польск. trykać ’басці’. Аднак Скок (3, 504), разглядаючы лексему як анаматапеічную, звязвае яе з літ. treñkti ’грукаць, грымець, трэснуць, шпурнуць з сілай’, ’біць кулаком’, нова-в.-ням. Drang ’націск’, ’імкненне’ і адносіць да і.-е. асновы *trenq‑, якая ў славян без назалізацыі. Куркіна (Этимология–1974, 45–47) мяркуе, што іншаславянскія сувязі застаюцца не зусім яснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)