Таўка́ць ’штурхаць’ (Нас., Сержп. Прымхі; Растарг., Байк. і Некр.; навагр., мазыр., ЛА, 2), тоўка́ць ’калыхаць на гушкалцы’ (стол., ЛА, 2), ’кляваць, торкаць’ (ТС), туўка́ць ’таўхаць, піхаць’ (Бяльк.), товка́ті ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), таўка́цца ’штурхацца’ (навагр., дзятл., касцюк., мазыр., ЛА, 2; Растарг., Байк. і Некр.), то́ўкацца ’калыхацца на гушкалцы’ (стол., ЛА, 2), ст.-бел. толка́ти ’штурхаць, піхаць’ (1541 г.), толка́тися ’штурхацца’ (КГС), сюды ж таўкн́уць ’штурхнуць’ (Байк. і Некр.), тоўкну́ць, тоўкену́ць ’тс’ (ТС). Гл. таўкці, таўчы, параўн. таўхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўко́та ’таўкатня’ (Ян.). Да таўкаць (гл.), утварэнне з суф. от‑а, для якога мяркуецца польскае паходжанне (Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1171), што па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўке́ль ’штурханец’ (Сцяц. Сл.), ’чалавек, які перашкаджае нешта рабіць’ (лях., ЖНС). Да таўкаць (гл.), магчыма, пад балтыйскім уплывам (пра аддзеяслоўныя ўтварэнні на ‑ėlis гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 119–120), параўн. таўку́нь, таўху́нь ’пра тоўханне’ (мсцісл., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўхаць ’штурхаць’ (Ласт., Шат.), ’непакоіць напамінам’ (Юрч. Сін.), ’пульсаваць’ (пух., Сл. ПЗБ), тоўх — пра лёгкае штурханне ў грудзі, у бок (полац., Нар. лекс.), таўха́ць, таўка́ць ’злёгку штурхаць’ (Юрч.), сюды ж то́ўхала ’той, хто штурхаецца’ (Шат.), то́ўхнуцца ’штурхнуцца’ (Ласт.). Гл. таўхаць, можна дапусціць уплыў дзеясловаў піхаць, штурхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туўка́ць ‘таўхаць, піхаць’, туўкануць ‘піхнуць’ (Бяльк.), ту́вкаты ‘штурхаць’, ту́вкатысь ‘штурхацца’ (брэсц., ЛА, 2). Фанетычныя варыянты дзеясловаў шматразовага дзеяння, утвораныя ад агульнаславянскай асновы *tъlk‑, гл. таўкаць. Заднеязычны ‑х‑ у паралельных формах туўхану́ць ‘штурхнуць’ (Бяльк.), туўха́ць ‘штурхаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ), магчыма, пад уплывам лексем піха́ць, штурха́ць ‘тс’. Гл. таўхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўха́ць ’штурхаць, піхаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Некр. і Байк.), талха́ць ’штурхаць’ (шарк., лёзы., ЛА, 2), то́ўхаць ’тс’ (Ласт.), таўха́цца ’штурхацца’ (Байк. і Некр., Касп.), товхына́ты ’штурхаць’ (жабін., ЛА, 2), сюды ж таўхну́ць ’піхнуць, штурхануць’ (Сл. ПЗБ, Яўс.), таўхану́ць ’тс’ (Бяльк., Рам. 3, Сержп. Прымхі), талхану́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Карскі (2–3, 38) бачыў тут змененую аснову *tъl̥k‑ (гл. таўкаць, таўкці), магчыма, пад уплывам іншых гукапераймальных дзеясловаў тыпу бахаць, тахаць, тарарахаць і пад. Параўн. талахкаць, талохнуцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)