тарфяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тарфяны́ тарфяна́я тарфяно́е тарфяны́я
Р. тарфяно́га тарфяно́й
тарфяно́е
тарфяно́га тарфяны́х
Д. тарфяно́му тарфяно́й тарфяно́му тарфяны́м
В. тарфяны́ (неадуш.)
тарфяно́га (адуш.)
тарфяну́ю тарфяно́е тарфяны́я (неадуш.)
тарфяны́х (адуш.)
Т. тарфяны́м тарфяно́й
тарфяно́ю
тарфяны́м тарфяны́мі
М. тарфяны́м тарфяно́й тарфяны́м тарфяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тарфяны́, -а́я, -о́е.

1. Які змяшчае ў сабе торф.

Тарфяное балота.

2. Які звязаны са здабычай і апрацоўкай торфу.

Тарфяныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспяка́ць

‘рабіць, выклікаць спяканне (паспякаць тарфяныя пласты)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паспяка́ю паспяка́ем
2-я ас. паспяка́еш паспяка́еце
3-я ас. паспяка́е паспяка́юць
Прошлы час
м. паспяка́ў паспяка́лі
ж. паспяка́ла
н. паспяка́ла
Загадны лад
2-я ас. паспяка́й паспяка́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паспяка́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

радыкулі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Хвароба карэньчыкаў спіннамазгавых нерваў. [Хадося:] У мяне спіна не гнецца, радыкуліт. Навуменка. Тарфяныя гразі выкарыстоўваюцца пры лячэнні такіх хвароб, як рэўматызм, радыкуліт, ішыяс. «Маладосць».

[Новалац. radiculitis, ад лац. radicula — карэньчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стараво́рыўны, ‑ая, ‑ае.

Які здаўна падвяргаецца ворыву. Стараворыўныя землі. □ Дзямід Сыч накіраваўся на стараворыўны тарфянік першай брыгады. Паслядовіч. Тарфяныя глебы як цалінныя, так і стараворыўныя, патрабуюць глыбокага ворыва. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наві́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад навіснуць.

2. у знач. прым. Які навісае, спускаецца зверху. Навіслыя бровы. Навіслыя галіны. □ Вострыя зубцы вяршынь елак, здаецца, краналіся навіслых хмар. Пестрак. Пятляе і віхляе рачулка між лазнякоў, падт[а]чвае навіслыя тарфяныя берагі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарфяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да торфу, змяшчае, заключае ў сабе торф. Тарфяныя радовішчы. Тарфяная глеба. // Які зроблены з торфу, здабыты з торфу. Тарфяны дзёгаць. Тарфяны кокс. // Звязаны з распрацоўкай торфу. Тарфяная машына. Тарфяная прамысловасць.

2. Які працуе на торфе. Тарфяная электрастанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыке́т, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.

1. ‑а. Плітка, цаглінка з якога‑н. спрасаванага матэрыялу. Тарфяныя брыкеты з’яўляюцца высакаякасным апалам. «Беларусь». А Заслонаў ужо вучыў, як рабіць вугальныя брыкеты, як пры дапамозе пяску і вады выводзіць са строю паравозы і аўтамашыны. Шчарбатаў.

2. ‑у, зб. Разм. Прасаваны торф або вугаль у выглядзе цаглінак. Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет. Галавач.

[Фр. briquette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрацоўваць — распрацаваць. // Спец. Сукупнасць горных работ па здабычы карысных выкапняў. Распрацоўка жалезных руд. // Спец. Спосаб здабычы выкапняў. Адкрытая распрацоўка.

2. звычайна мн. (распрацо́ўкі, ‑цовак). Месца, дзе распрацоўваюцца якія‑н. карысныя выкапні. Тарфяныя распрацоўкі.

3. Р мн. ‑цовак. Разм. Праца, часцей навукова-папулярная, у якой распрацоўваецца якое‑н. пытанне. Метадычная распрацоўка для настаўнікаў па «Новай зямлі» Я. Коласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хру́мстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што, чым і без дап. Есці або жаваць, утвараючы храбусткі гук. Людзі хрумсталі крамяныя яблыкі, мядовыя грушы. Жычка. Цімох жа сапраўды схапіў з талеркі [а]гурок і пачаў гучна хрумстаць і прычмокваць. Ваданосаў. / Пра жывёлу. Распрэжаныя коні хрумсталі сена. Гартны. Лось паслухаў, варухнуў галавою. Потым супакоіўся і ў цішыні ночы пачаў хрумстаць аўсом. Лупсякоў. Начлег... За рэчкай луг з духмянымі травамі, смачна хрумстаюць спутаныя коні. Васілеўская.

2. Утвараць хруст. А там, дзе хрумсталі сярпы, Вятрам адкрыты далі. Калачынскі. Чаравікі парудзелі, пад нагамі хрумсталі цвёрдыя тарфяныя грудкі. Грахоўскі. / Пра пыл, пясок і пад. [Дачка] піша: «Цяжка і горача, Хрумстае пыл на зубах». Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)