тако́ўскі, -ая, -ае (разм.).
Які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння; асаблівы.
Т. кірмаш.
Не на такоўскага напаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тако́ўскі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тако́ўскі |
тако́ўская |
тако́ўскае |
тако́ўскія |
| Р. |
тако́ўскага |
тако́ўскай тако́ўскае |
тако́ўскага |
тако́ўскіх |
| Д. |
тако́ўскаму |
тако́ўскай |
тако́ўскаму |
тако́ўскім |
| В. |
тако́ўскі (неадуш.) тако́ўскага (адуш.) |
тако́ўскую |
тако́ўскае |
тако́ўскія (неадуш.) тако́ўскіх (адуш.) |
| Т. |
тако́ўскім |
тако́ўскай тако́ўскаю |
тако́ўскім |
тако́ўскімі |
| М. |
тако́ўскім |
тако́ўскай |
тако́ўскім |
тако́ўскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
тако́ўскі разг. тако́вский
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тако́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння; асаблівы. Пайшла гаворка пра навіны з фронту. — Нічога вельмі такоўскага добрага, — дастаў Марынчук з кішэні гімнасцёркі недакурак. С. Александровіч. Другі б, напэўна, рукі апусціў і духам заняпаў, А Скрыпунок быў не такоўскі, Хоць ён не стаў Чайкоўскім, А «залатую жылу» адкапаў! Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тако́ўскі (тако́вский, тако́вський) ’падобны’, ’гэтакі’ (Нас.), ’які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння — асаблівы’ (ТСБМ), ’такі’ (Ласт., Сцяшк., Кал., Скарбы), такі́вськый ’найбольш зручны ў дадзены момант’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. таковськиі ’такі’ (XVI ст., Карскі 2-3, 54). Наватвор на базе *takovъ (Карскі, там жа; ESSJ SG, 2, 643), гл. таковы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тако́вский разг. тако́ўскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тако́вы ’такія’: таковы справы (Ласт.), ст.-бел. таковый ’такі’ (КГС), сюды ж такаво́ ’так сабе’ (Сцяшк.), такаво́‑сякаво́ ’абы-як, хоць як, як ні ёсць’ (Нас.). Параўн. укр. токо́вий, дыял. тако́в ’такі’, рус. тако́в, польск., н.-луж. takowy, чэш. takový, славен. tákov, серб.-харв. та̀кав, балг. такъ́в, макед. таков, ст.-слав. таковыи ’тс’. Прыметнік і прыслоўе ад *tak(o) (гл. так, такі), параўн. суфіксальныя наватворы такоўскі, таковасты, такаву́ткі. Гл. ESSJ SG, 2, 643; Фасмер, 5, 13, а таксама сякаво.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)