тае́мнік, -у, м.

Шматгадовая травяністая бесхларафільная расліна сямейства заразіхавых, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тае́мнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. тае́мнік
Р. тае́мніку
Д. тае́мніку
В. тае́мнік
Т. тае́мнікам
М. тае́мніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тае́мнік, -ку м., бот. петро́в крест

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тае́мнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая бесхларафільная расліна, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тае́мнік1 ’шматгадовая травяністая расліна, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’расліна Lathraea’ (Кіс.). Відаць, штучна створаная (не народная) назва ад тае́мны (гл.) на базе лацінскай назвы, якая паходзіць ад lathraeos ’хаваць’, параўн. тыпалагічна тоесныя ўкр. потаенниця ’расліна Lathraea squamaria L.’ (Аненкаў), серб. по̀та̑јница ’Lathraea’.

Тае́мнік2 ’патаемнае месца, тайнік’ (Нас.). Да тае́мны, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўсту́шніктаемнік, Lathraea squamaria L.’ (Бейл.). Да тоўсты (гл.), аднак матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луснец ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib.’ (віц., Кіс.; Бел. зельн.). Славен. lûsnecтаемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’ Да лу́снуць (< лу́скаць2). Аб суфіксе ‑ец гл. Сцяцко (Афікс. наз., 39–40). Гл. таксама лускавіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масля́нкі ’кветкі сон, Pulsatilla Adans.’ Як укр. масля́нкатаемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’, ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’, ’лілея кучаравістая, Lilium martagon L.’, рус. арл. масло ’тс’. Да ма́сла (гл.). Матывацыя; масла ад кароў, якія паядаюць жоўтыя кветкі, будзе жоўтае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зэ́нзэль ’расліна таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’ (бяроз., Нар. лекс.). Параўн. укр. зе́нджул ’гатунак расліны’ (Грынч.). Рус. зензе́вель ’расліна пярэступ, Bryonia L.’, зеньзибель ’імбір’, зинзивей ’мальва (Malva rotundifolia, M. silvestris)’. Верагодна, варыянт гэтай назвы, якую выводзяць з іт. zenzovero ’імбір’ ці тур. zencefil (дыял. zendžebil) < араб. < палі sińgivera < ст.-інд. c̣r̥ηgavēram ’свежы імбір’. Фасмер, 2, 94, 97.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смята́нік ‘дзядкі аптэчныя, Agrimonia eupatoria L.’ (Касп., Кіс. маг.). Укр. смета́нник ‘тс’, польск. дыял. śmietannik ‘тс’, таксама і інш. расліны: Trifolium montanum, Lilium martagon, н.-луж. snietana ‘вятроўнік вязалісты, Filipendula ulmaria Maxim.’. Праабражэнскі (2, 335) утварае ад sъmetana (гл.), гл. таксама Гаўлава (Studia Etym. Brun., 3, 99), якая сцвярджае, што мар. smetaníkтаемнік, Lathrae squamaria L.’ даваўся каровам пасля піцця, каб яны давалі тлустае малако. ЕСУМ (5, 320) тлумачыць выкарыстаннем расліны для выпарвання збанкоў для малака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)