тагасве́тны, -ая, -ае.

У рэлігійных уяўленнях: незямны, замагільны, пасмяротны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тагасве́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тагасве́тны тагасве́тная тагасве́тнае тагасве́тныя
Р. тагасве́тнага тагасве́тнай
тагасве́тнае
тагасве́тнага тагасве́тных
Д. тагасве́тнаму тагасве́тнай тагасве́тнаму тагасве́тным
В. тагасве́тны (неадуш.)
тагасве́тнага (адуш.)
тагасве́тную тагасве́тнае тагасве́тныя (неадуш.)
тагасве́тных (адуш.)
Т. тагасве́тным тагасве́тнай
тагасве́тнаю
тагасве́тным тагасве́тнымі
М. тагасве́тным тагасве́тнай тагасве́тным тагасве́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тагасве́тны потусторо́нний, загро́бный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тагасве́тны, ‑ая, ‑ае.

У рэлігійных уяўленнях — незямны, замагільны, пасмяротны. Тагасветнае быццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загро́бный замагі́льны, тагасве́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патойбако́вы, ‑ая, ‑ае.

У рэлігійна-містычных уяўленнях — які існуе за межамі зямнога жыцця, незямны; тагасветны. Патойбаковы свет. □ [Рэлігія] вучыць клапаціцца не пра рэальнае зямное жыццё, а пра неіснуючае, патойбаковае. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потусторо́нний тагасве́тны, той; (загробный) замагі́льны; (не земной) незямны́;

потусторо́нний мир той свет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тага- (таго‑) — ненаціскны элемент складаных слоў тагабо́чны ’які жыве на тым баку’, тагаго́дні ’мінулагодні’, тагаро́чны ’тс’ (Нас.), тагасве́тны ’незямны, пасмяротны’, тагача́сны ’які існаваў у мінулым’ (ТСБМ), тагоча́сны ’тадышні’ (Ласт., Бяльк.). Да той (гл.), на базе спалучэнняў з таго боку, з таго свету, з таго року і пад., параўн. таго‑часу ’зараз жа’ (Нас.). Гл. таго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)