тава́рышка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тава́рышка тава́рышкі
Р. тава́рышкі тава́рышак
Д. тава́рышцы тава́рышкам
В. тава́рышку тава́рышак
Т. тава́рышкай
тава́рышкаю
тава́рышкамі
М. тава́рышцы тава́рышках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тава́рышка ж.

1. подру́га;

2. све́рстница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тава́рышка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Жан. да таварыш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тава́рыш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, блізкі каму-н. па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця і пад.

Школьны т.

2. Пры савецкай уладзе: грамадзянін, чалавек у грамадстве, а таксама зварот да грамадзяніна (звычайна перад прозвішчам, званнем, назвай прафесіі).

Вітаць таварышаў з дружалюбных краін.

3. каго. У назвах службовых асоб: памочнік, намеснік (уст.).

Т. пракурора.

|| ж. тава́рышка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сослужи́вица ж. тава́рышка (кале́га) па слу́жбе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подру́га сябро́ўка, -кі ж.; (товарищ) тава́рышка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

това́рка прост. тава́рышка, -кі ж., сябро́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подру́жка уменьш.-ласк. сябро́ўка, -кі ж.; тава́рышка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тае́чка ’прыяцелька’ (Ласт.), ’сяброўка’ (Мат. Гом.), та́ічкатаварышка, кума’ (Бяльк.). Гл. тайка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́йка ’сяброўка, таварышка’ (Бяльк., ПСл, Мат. Гом.), ’сяброўка (у звароце)’ (брагін., З нар. сл.; Нар. словатв.), ’сяброўка, якой давяраюць патаемныя думкі’ (Нар. Гом.), ’сардэчная сяброўка’ (слуц., маг., Стан.), ’зварот да жанчыны, пераважна да дзяўчыны’ (Ян., Растарг.), ’даверлівы зварот да дзяўчыны, жанчыны аднаго ўзросту’ (ТС), памяншальныя та́енька, та́ечка ’тс’ (Кос., ТС), та́ічка ’сяброўка’ (Мат. Маг.), ’таварышка, кума’ (Бяльк.), та́ечка ’даражэнькая, мілая, сяброўка, дзяўчынка’ (Растарг.), ’сяброўка, прыяцелька, паверніца тайн’ (Ласт.), сюды ж тэ́йка ’сяброўка, таварышка’ (калінк., Мат. Гом.). Параўн. укр. палес. та́я ’абазнаная ў шмат якіх тайнах жанчына; сяброўка-суседка’. Няясна; у народнай свядомасці звязваецца з таіць, тайна (гл.), параўн. не мажэ таіцца да й кажэ (Сержп.), та́йнік, тайка ’той, перад кім няма сакрэту, нічога тайнага’ (Ласт.). Аднак, відаць, не можа разглядацца асобна ад серб.-харв. tȃjka, tájko, tȃjko ’татка’, балг. тайко, те́йко ’татулька’, н.-луж. tejka ’бабуля’ і асабліва балг. дыял. а́йкъ ’сяброўка з маладых гадоў’: с нейъ бе́хме а́йки (БД, 5, 107), што належаць да т. зв. дзіцячых слоў гукапераймальнага паходжання, параўн. Шустар-Шэўц, 1502.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)