Сі́тнік

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Сі́тнік
Р. Сі́тніка
Д. Сі́тніку
В. Сі́тнік
Т. Сі́тнікам
М. Сі́тніку

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сі́тнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сі́тнік сі́тнікі
Р. сі́тніку сі́тнікаў
Д. сі́тніку сі́тнікам
В. сі́тнік сі́тнікі
Т. сі́тнікам сі́тнікамі
М. сі́тніку сі́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сі́тнік, -ку м., бот. си́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́тнік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства асаковых, якая расце пераважна па сырых, балоцістых месцах. На берагах [ракі] пасівеў няскошаны сітнік. Грахоўскі. Балота перасохла, і толькі дзе-нідзе пад пульхнымі купінамі сітніку, калі ступіш, забурліць вада. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́тнік ‘расліна сямейства асаковых, што расце пераважна на сырых, балоцістых месцах’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС), ‘сіт скучаны, Juncus conglomeratus L.’ (маг., Кіс.; Бяльк.), ‘расліна Juncus campestris L.’ (Меер Крыч.), ‘чарот або сапсаванае сена’ (ПСл), ‘рачны або азёрны чарот (Касп., Нік. Очерки), ‘трава’ (Бес.), ‘сіт’ (Расл. св.), сі́тнік, сі́днік ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сітня́к ‘чарот лясны, Scirnus silvaticus L.’ (Кіс., Мат. Гом., Байк. і Некр.), ‘снапы сухога рагозу’ (Пятк. 2). Укр. си́тник, рус. си́тник, серб.-харв. ситник ‘расліна Schoenus L.’. Прасл. *sitъnikъ, вытворнае ад мяркуемага *siti ‘плясці’ (Мяркулава, Этим. иссл., 6, 20), гл. сіт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́тнікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Сі́тнікі
Р. Сі́тнік
Сі́тнікаў
Д. Сі́тнікам
В. Сі́тнікі
Т. Сі́тнікамі
М. Сі́тніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

си́тникII бот. сі́тнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сітнёг, -нягу́ м., см. сі́тнік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сітня́к, -ку́ м., см. сі́тнік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нядобразычлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць нядобразычлівага; непрыязнасць. Сітнік спачатку разгубіўся, ён не чакаў, што яго шчырыя парады Шамота, чалавек, якога ён паважае, палічыць за нядобразычлівасць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)