сімпаты́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сімпаты́чны сімпаты́чная сімпаты́чнае сімпаты́чныя
Р. сімпаты́чнага сімпаты́чнай
сімпаты́чнае
сімпаты́чнага сімпаты́чных
Д. сімпаты́чнаму сімпаты́чнай сімпаты́чнаму сімпаты́чным
В. сімпаты́чны (неадуш.)
сімпаты́чнага (адуш.)
сімпаты́чную сімпаты́чнае сімпаты́чныя (неадуш.)
сімпаты́чных (адуш.)
Т. сімпаты́чным сімпаты́чнай
сімпаты́чнаю
сімпаты́чным сімпаты́чнымі
М. сімпаты́чным сімпаты́чнай сімпаты́чным сімпаты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сімпаты́чны¹, -ая, -ае.

Які выклікае сімпатыю, прывабны, мілы, прыемны.

Сімпатычныя суседзі.

Гэты чалавек мне с.

С. гальштук.

|| наз. сімпаты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімпаты́чны², -ая, -ае (спец.).

1. Які мае адносіны да аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы.

С. нерв.

2. Які ўзнікае на іншых, блізкіх або сіметрычна размешчаных участках.

Сімпатычныя болі ў зубах.

3. Які аслабляе боль у хворага (пра нейтральныя лекавыя сродкі).

Сімпатычныя прэпараты.

Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.

Сімпатычная нервовая сістэма (спец.) — аддзел нервовай сістэмы, які ўдзельнічае ў рэгуляванні кровазвароту, абмену рэчываў і іншых функцыях арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімпаты́чны I симпати́чный;

с. малады́ чалаве́к — симпати́чный молодо́й челове́к

сімпаты́чны II в разн. знач. симпати́ческий;

~ная афтальмі́я — симпати́ческая офтальми́я;

~ная нерво́вая сістэ́ма — симпати́ческая не́рвная систе́ма;

~нае чарні́ла — симпати́ческие черни́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сімпаты́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае сімпатыю, прывабны (пра чалавека). На мяне ветліва, з запытальнай усмешкай, глядзіць сімпатычная чарнавокая шатэнка. Шынклер. — Сімпатычныя людзі твае латышы! — адазваўся Павал. Гартны. // Мілы, прыемны. Сімпатычны голас. □ Нешта вельмі шчырае было ў пявучым голасе, у грубаватым, але сімпатычным твары жанчыны. Васілевіч. / Аб прадметах. Сімпатычны гальштук. Сімпатычны дамок.

сімпаты́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы. Сімпатычная нервовая сістэма. Сімпатычны нерв.

2. Які ўзнікае, аддаецца на іншых, блізкіх або сіметрычна размешчаных участках. Сімпатычныя болі ў зубах.

3. Які дае палёгку, аслабленне болю ў хворых (пра нейтральныя лекавыя сродкі). Сімпатычныя сродкі.

•••

Сімпатычнае чарніла гл. чарніла.

[Ад грэч. sympathēs — успрымальны, адчувальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

симпати́чный сімпаты́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антыпаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Непрыемны, агідны; проціл. сімпатычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

симпатя́га м. и ж., разг. сімпаты́чны чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Выканаць танец; станцаваць. Пратанцаваць вальс. Пратанцаваць польку.

2. і без дап. Правесці некаторы час у танцах. Цэлы вечар з ... [Маняй] пратанцаваў нейкі сімпатычны юнак. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

симпати́ческий в разн. знач. сімпаты́чны;

симпати́ческие бо́ли в зу́бах сімпаты́чныя бо́лі ў зуба́х;

симпати́ческое сре́дство сімпаты́чны сро́дак;

симпати́ческая не́рвная систе́ма анат., физиол. сімпаты́чная нерво́вая сістэ́ма;

симпати́ческие черни́ла сімпаты́чнае чарні́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)