Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сімпаты́чны1, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае сімпатыю, прывабны (пра чалавека). На мяне ветліва, з запытальнай усмешкай, глядзіць сімпатычная чарнавокая шатэнка.Шынклер.— Сімпатычныя людзі твае латышы! — адазваўся Павал.Гартны.// Мілы, прыемны. Сімпатычны голас. □ Нешта вельмі шчырае было ў пявучым голасе, у грубаватым, але сімпатычным твары жанчыны.Васілевіч./ Аб прадметах. Сімпатычны гальштук. Сімпатычны дамок.
сімпаты́чны2, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы. Сімпатычная нервовая сістэма. Сімпатычны нерв.
2. Які ўзнікае, аддаецца на іншых, блізкіх або сіметрычна размешчаных участках. Сімпатычныя болі ў зубах.
3. Які дае палёгку, аслабленне болю ў хворых (пра нейтральныя лекавыя сродкі). Сімпатычныя сродкі.
•••
Сімпатычнае чарнілагл. чарніла.
[Ад грэч. sympathēs — успрымальны, адчувальны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сімпаты́чны
(фр. sympathique, ад гр. sympathes = успрымальны, адчувальны)
1) які выклікае сімпатыю, мілы, прыемны (проціл.антыпатычны);
2) які мае адносіны да аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы;
с-ая нервовая сістэма — аддзел вегетатыўнай нервовай сістэмы, які (побач з парасімпатычнай нервовай сістэмай) удзельнічае ў рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў, жыўлення тканкі і абмену рэчываў ва ўсіх органах і тканках цела.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
симпати́чныйсімпаты́чны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
антыпаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Непрыемны, агідны; проціл.сімпатычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)