сярдзі́ты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сярдзі́ты |
сярдзі́тая |
сярдзі́тае |
сярдзі́тыя |
| Р. |
сярдзі́тага |
сярдзі́тай сярдзі́тае |
сярдзі́тага |
сярдзі́тых |
| Д. |
сярдзі́таму |
сярдзі́тай |
сярдзі́таму |
сярдзі́тым |
| В. |
сярдзі́ты (неадуш.) сярдзі́тага (адуш.) |
сярдзі́тую |
сярдзі́тае |
сярдзі́тыя (неадуш.) сярдзі́тых (адуш.) |
| Т. |
сярдзі́тым |
сярдзі́тай сярдзі́таю |
сярдзі́тым |
сярдзі́тымі |
| М. |
сярдзі́тым |
сярдзі́тай |
сярдзі́тым |
сярдзі́тых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сярдзі́ты, -ая, -ае.
1. Схільны сердаваць, злавацца; злосны.
Сярдзітая суседка.
2. Які выражае раздражненне, злуецца на каго-, што-н.
С. позірк.
С. на жонку.
3. перан. Які моцна дзейнічае (пра алкаголь, табаку, гарчыцу і пад.).
Сярдзітая гарчыца.
С. перац.
4. перан. Вельмі моцны (пра мароз, вецер і пад.; разм.).
С. мароз.
|| наз. сярдзі́тасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сярдзі́ты
1. серди́тый;
с. но́раў — серди́тый нрав;
2. серди́тый; злой;
с. го́лас — серди́тый го́лос;
ён с. на мяне́ — он зол на меня́;
3. перен., разг. серди́тый, злой; (о зиме, морозе и т.п. — ещё) лю́тый;
с. тыту́нь — серди́тый (злой) таба́к;
с. маро́з — лю́тый моро́з
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сярдзі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны сердаваць, злавацца; злосны (пра чалавека). Маці ў .. [Івана] была сярдзітая, набожная жанчына. Машара. На маё дзіва, звычайна сярдзіты і строгі, бацька нават не накрычаў. Скрыган. Сярдзіты стораж выганяў нас з саду, З шырокай барадой, як памяло. Гаўрусёў. // Уласцівы такому чалавеку. Сярдзіты нораў. // Люты, злы (пра жывёл). У дзядзькі Антона надта сярдзітыя сабакі, ды затое разумныя, умелі пільна сцерагчы двор. Грамовіч.
2. Які сярдуе, злуецца на каго‑, што‑н., перажывае гнеў. [Аптэкар:] — Нешта дзядзька Галілей дужа сярдзіты сягоння? Зарэцкі. Базыль дадому вярнуўся стомлены, сярдзіты. Бажко. [Кіру] пад локаць падтрымліваў Пракоп Свірын — нахмураны, нават сярдзіты. Карпаў. // Які мае гнеўны, злы выраз (пра вочы, твар і пад.). Поглядам сярдзітым, нездаволеным [жонка] абмерала [Базыля]. Нікановіч. // Прасякнуты, выкліканы гневам, злосцю. Сіваваронкі з сярдзітым краканнем кружылі над дуплістымі дзеравякамі. Колас.
3. перан. Разм. Моцны ў сваім праяўленні, люты (пра мароз, вецер і пад.). Сярдзітая нахлынула зіма. Танк.
4. Які моцна дзейнічае (пра віно, табаку, гарчыцу і пад.). Бацька .. перакуліў кілішак, крэкнуў і занюхаў мякішам хлеба. — Сярдзітая, халера, спірытус з панскага бровара. Грахоўскі. // Залішне высокі, недаступны (пра цану). Сярдзітая цана.
5. Разм. Старанны, заўзяты. Хлопец страх сярдзіты да работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сярдзі́ты ’схільны сердаваць, злавацца’, ’злосны (пра чалавека)’, ’моцны ў сваім праяўленні, люты (пра мароз, вецер і пад.)’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Байк. і Некр., Бяльк., Сержп. Прымхі, Жд. 1, ЛА, 5). Укр. серди́тий, рус. серди́тый, ст.-рус. сьрдитыи, польск. sierdzisty, славац. srditý, серб.-харв. ср̀дит, славен. srdít, балг. сърди́т, макед. срдит, ст.-слав. сръдитъ. Прасл. *sьrditъ, дэрыват *sьrdь (гл. сэрца), таму што яно лічылася цэнтрам эмоцый, у тым ліку гневу, параўн. гнеў альбо се́рцэ, гне́вацса альбо се́рдзіцса (Пятк. 2); гл. Фасмер, 3, 605; Міклашыч, 292; Траўтман, 302; ЕСУМ, 5, 217; гл. таксама сердаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
серди́тый прям., перен. сярдзі́ты; зло́сны;
серди́тый нрав сярдзі́ты (зло́сны) но́раў;
серди́тый таба́к перен. сярдзі́ты (мо́цны) тыту́нь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сярдзі́та нареч. серди́то, зло; см. сярдзі́ты 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надзьму́ты, -ая, -ае.
1. Важны, ганарысты, поўны пыхі.
Ён заўсёды нейкі н.
2. перан. Пакрыўджаны, незадаволены, сярдзіты, які выражае крыўду.
Н. выгляд.
|| наз. надзьму́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зло́сны, -ая, -ае.
1. Поўны злосці, нядобразычлівасці.
З. паклёп.
Злосныя намеры.
2. Сярдзіты, куслівы, злы (пра жывёл).
З. сабака.
3. Свядома нядобрасумленны.
З. банкрут.
4. Закаранелы ў чым-н. заганным.
З. парушальнік дысцыпліны.
|| наз. зло́снасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разнервава́ны, ‑ая, ‑ае.
Нервова ўзбуджаны, расхваляваны. [Сцяпан Рыгоравіч] і сёння з работы вярнуўся сярдзіты, разнерваваны. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)