сямікра́тны, -ая, -ае.

Зроблены сем разоў, павялічаны ў сем разоў.

У сямікратным памеры.

С. чэмпіён па гімнастыцы (які сем разоў заваяваў гэта званне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сямікра́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сямікра́тны сямікра́тная сямікра́тнае сямікра́тныя
Р. сямікра́тнага сямікра́тнай
сямікра́тнае
сямікра́тнага сямікра́тных
Д. сямікра́тнаму сямікра́тнай сямікра́тнаму сямікра́тным
В. сямікра́тны (неадуш.)
сямікра́тнага (адуш.)
сямікра́тную сямікра́тнае сямікра́тныя (неадуш.)
сямікра́тных (адуш.)
Т. сямікра́тным сямікра́тнай
сямікра́тнаю
сямікра́тным сямікра́тнымі
М. сямікра́тным сямікра́тнай сямікра́тным сямікра́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сямікра́тны семикра́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сямікра́тны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены сем разоў, павялічаны ў сем разоў; памножаны на сем. У сямікратным памеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семикра́тный сяміразо́вы; сямікра́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Семярня́ назоўнік з колькасным значэннем’ (Янк. 2), ‘лік сем’: нажала сем семярэнь (Барад.), ‘сямёрка’ (смарг., Сл. ПЗБ), семерня́ ‘семдзесят снапоў’ (ТС), семярэ́нька ‘тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сюды ж семяры́цца ‘у сем разоў большым здавацца’ (Нас.). Параўн. укр. дыял. семерня́ ‘сямёра’. Вытворныя ад прасл. *sedmerъ, параўн. семяро́е ‘у сем разоў большае’ (Нас.), па тыпу пецярня. Значэнне ‘70 снапоў’, магчыма, вынік пропуску асноўнай адзінкі ўліку снапоў (= дзесятак). “Кратнасць” уласціва вытворным ад прасл. *sedmerъ у некаторым славянскіх мовах, параўн. в.-луж. sedmoryсямікратны’, што магчыма ў выніку скарачэння (пропуску) *kratъ ‘раз’, гл. ESJSt, 13, 797.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сямёра ’у колькасці сямі (звычайна без назоўніка або з назоўнікамі агульнага роду, назвамі маладых істот і інш.)’ (ТСБМ), се́мера ’тс’ (Некр. і Байк., Пятк. 2), се́меро ’тс’ (ТС), ст.-бел. седмера ’тс’, побач з вседморо ’ўсямёра’ (Карскі 2-3, 55). Параўн. укр. се́меро, рус. се́меро, польск. siedmioro ’тс’, в.-луж. sedmoryсямікратны’, н.-луж. sedymory ’тс’, палаб. sedmärë, чэш. sedmero, славац. sedmoro, славен. sedmero, серб.-харв. се̏дморо, ст.-слав. седмеро, седморо ’тс’. Прасл. *sedmero, *sedmoro ўтворана на базе ад’ектываванага лічэбніка *sedmerъ/*sedmorъ ад *sedmь (гл. сем) пры дапамозе суф. ‑er, ‑or (Фасмер, 3, 599; Лукінова, Числ., 323), параўн. чацвёра (гл.). Сюды ж сямёрка ’лічба сем, у колькасці сямі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), ’памер касы’ (Сцяшк., Мат. Гом.), ’дзве капейкі серабром, роўная па старых разліках сямі капейкам асігнацыямі’ (Нас.), семёрка ’медная манета двухкапеечнай вартасці’ (Растарг.), семерко ’сем штук’ (Рам. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)