сямёра

лічэбнік, зборны

мн.
-
Н. сямёра
Р. семяры́х
Д. семяры́м
В. сямёра (неадуш.)
семяры́х (адуш.)
Т. семяры́мі
М. семяры́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сямёра, семяры́х, семяры́м, семяры́мі, ліч. зб.

1. 3 назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з асаб. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць сем.

С. хлопцаў.

С. сірот.

С. пасажыраў: чатыры мужчыны і тры жанчыны.

С. свіней.

Нас было с.

С. аднаго не чакаюць (прыказка).

2. 3 назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць сем.

С. гусянят.

3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: сем прадметаў.

С. саней.

С. штаноў.

4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: сем пар.

С. туфель.

С. шкарпэтак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сямёра собир. (с сущ. м. и ж. рода вместе взятыми, с сущ., ср. рода, с сущ., употребляющимися только во мн. числе, с сущ., обозначающими детей и детёнышей, с личными мест. мн. числа) се́меро;

с. дзяце́й — се́меро дете́й;

с. су́так — се́меро су́ток;

іх было́ с. — тры мужчы́ны і чаты́ры жанчы́ны — их бы́ло се́меро — три мужчи́ны и четы́ре же́нщины;

с. аднаго́ не чака́юцьпосл. се́меро одного́ не ждут;

адзі́н з со́шкай, а с. з ло́жкайпогов. оди́н с со́шкой, а се́меро с ло́жкой;

с. варо́т і ўсе ў агаро́дпогов. се́меро воро́т и все в огоро́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сямёра, семярых, ліч. зб.

Сем. Ужываецца: а) з назоўнікамі агульнага роду, якія абазначаюць асоб. Сямёра сірот; б) без назоўнікаў, калі абазначаюць асоб мужч. і жан. полу. Адзін з сошкаю, а сямёра з ложкаю. Прымаўка. Сямёра аднаго не чакаюць. Прыказка; в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот. Сямёра шчанят; г) з назоўнікамі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку. Сямёра сутак; д) з асабовымі займеннікамі ў множным ліку. Іх было сямёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сямёра ’у колькасці сямі (звычайна без назоўніка або з назоўнікамі агульнага роду, назвамі маладых істот і інш.)’ (ТСБМ), се́мера ’тс’ (Некр. і Байк., Пятк. 2), се́меро ’тс’ (ТС), ст.-бел. седмера ’тс’, побач з вседморо ’ўсямёра’ (Карскі 2-3, 55). Параўн. укр. се́меро, рус. се́меро, польск. siedmioro ’тс’, в.-луж. sedmory ’сямікратны’, н.-луж. sedymory ’тс’, палаб. sedmärë, чэш. sedmero, славац. sedmoro, славен. sedmero, серб.-харв. се̏дморо, ст.-слав. седмеро, седморо ’тс’. Прасл. *sedmero, *sedmoro ўтворана на базе ад’ектываванага лічэбніка *sedmerъ/*sedmorъ ад *sedmь (гл. сем) пры дапамозе суф. ‑er, ‑or (Фасмер, 3, 599; Лукінова, Числ., 323), параўн. чацвёра (гл.). Сюды ж сямёрка ’лічба сем, у колькасці сямі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), ’памер касы’ (Сцяшк., Мат. Гом.), ’дзве капейкі серабром, роўная па старых разліках сямі капейкам асігнацыямі’ (Нас.), семёрка ’медная манета двухкапеечнай вартасці’ (Растарг.), семерко ’сем штук’ (Рам. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́меро сущ. мужского рода) сем, род. сямі́;

се́меро солда́т сем салдат; сущ. мужского и женского рода, вместе взятыми, с сущ. общего рода, с сущ., употребляющимися только во мн. числе, с сущ., обозначающими детей и детёнышей, с личными мест. мн. числа) сямёра, род. семяры́х;

их бы́ло се́меро: тро́е мужчи́н и четы́ре же́нщины іх было́ сямёра: тры мужчы́ны і чаты́ры жанчы́ны;

се́меро дете́й сямёра дзяце́й;

се́меро порося́т сямёра парася́т;

се́меро су́ток сямёра су́так;

се́меро одного́ не ждут посл. сямёра аднаго́ не чака́юць;

оди́н с со́шкой, а се́меро с ло́жкой погов. адзі́н з со́шкай, а сямёра з ло́жкай;

се́меро воро́т, а все в огоро́д погов. сямёра варо́т і ўсе ў агаро́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сяміру́чка ’каса паводле памеру’ (Мат. Гом.), ’назва касы на сем далоней’ (Сцяшк. Сл.). Да сем (гл.), параўн. сямёрка ’тс’, гл. сямёра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сямяргу́сямёра’: сямяргу бабаў (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад сямёра (гл.) па тыпу двайга́ (гл.) з няясным па паходжанні суф. ‑г‑, параўн. польск. dwojga ’двое’, якое лічыцца Р. скл. ад першапачатковага прыметнікавага лічэбніка dwój, пазней dwoje (Слаўскі, 1, 183) або ўзніклым па тыпу czworga ’чацвёра’ (Бацькоўскі, 1, 313). Спасылкі на літ. dveigỹs ’двухгадовая хатняя жывёліна, двухлетка’, ketvérge ’старажытная дваццацікапеечная манета, што адпавядала чатыром пяцікапеечным’ схіляюць да думкі пра азванчэнне зыходнага суф. ‑к‑, так выводзіць для літоўскіх слоў Смачынскі, 138, 279 (< *dveikys, *ketverkė). Параўн. чацвер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ло́жка: адзі́н з со́шкай, а сямёра з ло́жкай погов. оди́н с со́шкой, а се́меро с ло́жкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́рабак, ‑бка; мн. парабкі, ‑оў і парабкі, ‑аў; м.

Наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы. Зямля навокал была ўрадлівая.. Парабкоў тут было многа, бо фальваркі і маёнткі былі багатыя. Чорны. Было ў пана сямёра парабкоў, адзін аднаго прыгажэй і здатней. Лынькоў. Гнаў канвой парабкоў, — тупат ног за акном. Пан хадзіў па пакоі, чарнейшы ад хмары. Куляшоў. У хаце туліліся дзве сям’і парабкаў, але і іх не было, — паехалі араць на поле. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)