Сямё́нава

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Сямё́нава
Р. Сямё́нава
Д. Сямё́наву
В. Сямё́нава
Т. Сямё́навам
М. Сямё́наве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сямёнава кроў ’святаяннік, Hypericum L.’ (Кіс., Бяльк.). Сувязь з уласным імем Сямён застаецца няяснай, магчыма, вынік замены ўласнага імені Ян, Іван, параўн. іншыя назвы расліны святаянскае зелле, зелле св. Івана (Кіс.), укр. Іванова кров (Макавецкі, Sł. botan.), гл. свентаянскае зелле, святаяннік; другая частка назвы звязана з колерам: сямёныва кроў — цьвет жоўтый, а як натрэш, дык красна (Бяльк.), параўн. іншыя назвы расліны: крываўнік, заячча кроў і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

старо́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Адзін з двух бакоў ліста паперы (у кніжцы, сшытку). Там, на першай старонцы, надрукавана была прамова Андрэя Клыгі. Чорны. [Візэнер] падаў ім разгорнуты том Энгельса і паказаў [савецкім] афіцэрам першую старонку, дзе быў партрэт. Шамякін. Андрэй Міхайлавіч выняў .. блакнот, адшукаў чыстую старонкі). Самуйлёнак. // Ліст (у кніжцы, сшытку). Вырваць старонку з кніжкі. □ Перш чым ехаць сюды, я звярнуўся да Сямёнава. Пагартаў пажоўклыя старонкі старой кнігі. В. Вольскі.

2. перан.; чаго або ў чым. Перыяд, этап у гісторыі, у развіцці чаго‑н. Я гэты горад [Вільнюс] знаю з даўніх дзён. І кожны раз мне новыя старонкі Суровай былі адкрывае ён. Танк. Станковая графіка даваеннага перыяду — цікавая і своеасаблівая старонка нашай культуры. Шматаў.

•••

Упісаць новую старонку ў што гл. упісаць.

старо́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да старана (у 2 знач.). Паляцела дзяўчына Самалётам гонкім Над шчаслівай краінай, Над роднай старонкай. Купала. Ой, старонка мая ты лясная, Беларуская наша зямля. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)