старонка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Адзін з двух бакоў ліста паперы (у кніжцы, сшытку). Там, на першай старонцы, надрукавана была прамова Андрэя Клыгі. Чорны. [Візэнер] падаў ім разгорнуты том Энгельса і паказаў [савецкім] афіцэрам першую старонку, дзе быў партрэт. Шамякін. Андрэй Міхайлавіч выняў .. блакнот, адшукаў чыстую старонкі). Самуйлёнак. // Ліст (у кніжцы, сшытку). Вырваць старонку з кніжкі. ▪ Перш чым ехаць сюды, я звярнуўся да Сямёнава. Пагартаў пажоўклыя старонкі старой кнігі. В. Вольскі.
2. перан.; чаго або ў чым. Перыяд, этап у гісторыі, у развіцці чаго‑н. Я гэты горад [Вільнюс] знаю з даўніх дзён. І кожны раз мне новыя старонкі Суровай былі адкрывае ён. Танк. Станковая графіка даваеннага перыяду — цікавая і своеасаблівая старонка нашай культуры. Шматаў.
•••
Упісаць новую старонку ў што гл. упісаць.
старонка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да старана (у 2 знач.). Паляцела дзяўчына Самалётам гонкім Над шчаслівай краінай, Над роднай старонкай. Купала. Ой, старонка мая ты лясная, Беларуская наша зямля. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)