Сякаво́ ’гэтак, такім чынам, абы-як’, ’вось гэтак (пра што-небудзь блізкае)’ (Стан.). Вытворнае ад сяк1, параўн. ст.-бел. сѧковъ ’гэтакі, бліжэйшы па часе’: к сѧкову веремени (Альтбаўэр), пра суф. ‑во гл. Карскі 2-3, 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́сякава (нісяково) ’ніякавата, няёмка’ (ТС). З ні сяк, параўн. ні так, ні сяк ’ні так, ні гэдак’, гл. сякаво ’так сабе, абы-як’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тако́вы ’такія’: таковы справы (Ласт.), ст.-бел. таковый ’такі’ (КГС), сюды ж такаво́ ’так сабе’ (Сцяшк.), такаво́сякаво́ ’абы-як, хоць як, як ні ёсць’ (Нас.). Параўн. укр. токо́вий, дыял. тако́в ’такі’, рус. тако́в, польск., н.-луж. takowy, чэш. takový, славен. tákov, серб.-харв. та̀кав, балг. такъ́в, макед. таков, ст.-слав. таковыи ’тс’. Прыметнік і прыслоўе ад *tak(o) (гл. так, такі), параўн. суфіксальныя наватворы такоўскі, таковасты, такаву́ткі. Гл. ESSJ SG, 2, 643; Фасмер, 5, 13, а таксама сякаво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)