сябру́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Сябар, прыяцель, таварыш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сябру́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сябру́к сябрукі́
Р. сябрука́ сябруко́ў
Д. сябруку́ сябрука́м
В. сябрука́ сябруко́ў
Т. сябруко́м сябрука́мі
М. сябруку́ сябрука́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сябру́к, -ка́ м., разг. дружо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сябру́к, ‑а, м.

Разм. Прыяцель, сябар; таварыш. Уладзік .. быў хлопчык жвавы, непаседлівы, скоры да бойкі [са] сваімі сябрукамі... Колас. Кранаўшчык, — відаць, вясёлы хлопец, — з вышыні сігналіць сябрукам: — Цэгла ёсць!.. А. Вольскі. А імёны для сыноў Мы абралі нашых Незабыўных сябрукоў. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фра́ер, ‑а, м.

Разм. пагард. Пра франтаватага, пустога чалавека. [Сяргей:] — І мой сябрук, Толька Авераў, таксама цяпер дома. — Толька? — Ага. Там такі, пішуць, фраер, зямлі пад сабой не чуе. Ракітны.

[Ад ням. Freier — жаніх.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябар, таварыш, друг, прыяцель, брат / па рабоце, прафесіі: калега; сябрук, дружбак, дружака, камрад (разм.); саюзнік, пабрацім (перан.) □ свой чалавек, наш чалавек

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)