сыча́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сыча́ю сыча́ем
2-я ас. сыча́еш сыча́еце
3-я ас. сыча́е сыча́юць
Прошлы час
м. сыча́ў сыча́лі
ж. сыча́ла
н. сыча́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час сыча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Сыцець. [Іван:] — Мяса ідзе на птушкаферму, а куры ад гэтага, знаеш, як сычаюць? Кулакоўскі. І ёсць жа прыказка такая: «Кляні ты пана — пан сычае!» Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сыча́ць ’шыпець, сіпець’ (ЛА, 1), сычэ́ць ’тс’ (Нар. Гом.). Гл. сыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сычэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сычу́ сычы́м
2-я ас. сычы́ш сычыце́
3-я ас. сычы́ць сыча́ць
Прошлы час
м. сычэ́ў сычэ́лі
ж. сычэ́ла
н. сычэ́ла
Загадны лад
2-я ас. сычы́ сычы́це

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Сычэ́ць. Гл. сычаць, сыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скве́рыць ‘пячы (пра холад, мароз)’ (Адм.). Да гукапераймальнага *skvьr‑, гл. сквярціся ‘трашчаць, сычаць’, параўн. траскучы , трашчаць (пра мароз), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псыча́ць (псычаті) ’шыпець (напрыклад, пра сырыя дровы ў печы)’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. psyczeć ’тс’, збліжанага з сычэць, сычаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́каць ’утвараць свісцячыя гукі’, ’выказваць сваё незадавальненне, злоснічаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Шат., Некр.; ашм., Стан.), ’шыпець (аб гусях)’, ’выказваць незадавальненне, пагражаць’ (Нас.), ’сіпець; наракаць’ (Сл. ПЗБ), ’пакрыкваць на старэйшых’ (Цых.), ’кідаць сярдзітыя рэплікі’ (Варл.), ’сіпець (пра гадзюку)’ (Некр., Варл., ЛА, 1), ’шыпець’, сы́кацца ’абараняцца пагрозлівым шыпеннем’ (ТС), сыча́ць ’сіпець, свісцець’ (Байк. і Некр.), сычэ́ць ’сыкаць’ (ТСБМ), сыча́ць, сыча́ті, сычэ́ты ’тс’ (вільн., беласт., драг., Сл. ПЗБ), сык ’сіпенне’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж сы́кацень ’гад, змяя’ (ТС). Укр. сича́ти, си́кати ’шыпець, утвараць свісцячыя гукі’, рус. сы́кать, польск. sykać, syczeć, syknąti, в.-луж. sykać, н.-луж. sykaś, чэш. sykati, syčeti, славац. syčať, серб.-харв. сѝкати, славен. síkati, síčati. Прасл. *syčati і *sykati, гукапераймальнага паходжання; гл. Фасмер, 3, 817; Махэк₂, 548; Міклашыч, 335. Борысь (590) узводзіць да і.-е. гукапераймальнага элемента *sū‑, які адлюстроўвае сыканне; Шустар-Шэўц (2, 1384) параўноўвае яшчэ з *sik‑ (гл. сікаўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сік, сіка ‘лічынкі дняпроўскай міногі’ (Яшкін, З жыцця; Інстр. 2), сі́ка ‘назва рыбы’: сіка вузкая, вона маленькая і зверху ходзіць (ПСл), сік зборн. ‘лічынкі ўюноў’ (круп., Сл. ПЗБ), сік, сіква, сікаўка ‘лічынка міногі’ (Жук.). Відавочна, ад сікаць (гл.). Матывацыю гл. сікла. Назва перанесена на назву лічынак міногі, таму што рыбы сямейства ўюноў (Cobitidae) часта рыюць сабе норкі ў муле, дзе жывуць сумесна з лічынкамі міногі (Сабанееў, Жизнь, 506). Параўн. Каламіец, Рыбы, 38 (ад дзеяслова сікацьсычаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)