счапі́цца, счаплю́ся, счэ́пішся, счэ́піцца; зак.

1. Злучыцца, зачапіўшыся адзін за аднаго.

Шасцярні счапіліся.

2. перан., з кім і без дап. Пачаць спрачацца, схапіцца ў бойцы (разм.).

Дзеці счапіліся за цацку.

|| незак. счэ́плівацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца.

|| наз. счэ́пліванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счапі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. счаплю́ся счэ́пімся
2-я ас. счэ́пішся счэ́піцеся
3-я ас. счэ́піцца счэ́пяцца
Прошлы час
м. счапі́ўся счапі́ліся
ж. счапі́лася
н. счапі́лася
Загадны лад
2-я ас. счапі́ся счапі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час счапі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

счапі́цца сов.

1. сцепи́ться;

ваго́ны дрэ́нна ~ліся — ваго́ны пло́хо сцепи́лись;

2. разг. (в драке, споре) сцепи́ться, схвати́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

счапі́цца, счаплю́ся, счэ́пішся, счэ́піцца; зак.

1. чым і без дап. Змацавацца, злучыцца пры зачэпліванні, прычэпліванні. Шасцярні счапіліся. // Выпадкова зачапіцца адзін за аднаго. Лапы елак счапіліся адна з адною. // Разм. Злучыцца, сплёўшыся (пра рукі, пальцы). Пальцы счапіліся — не разнімеш.

2. перан. Злучыцца ў адно цэлае, увайсці ва ўзаемасувязь.

3. Разм. Схапіцца ў бойцы. [Андрэй] счапіўся з .. [наглядчыкамі] і біў іх рукамі і нагамі, раскідваў, як мядзведзь. Машара. // Пачаць сварыцца, лаяцца з кім‑н. [Картыжова] тут усе любяць. І таварыскі, і харошы. І робіць добра, і настырны, не пабаіцца нават з начальствам счапіцца. Чыгрынаў. Аўтобус яшчэ стаяў ля ганка, і з яго даляталі два моцныя галасы: шафёр і кантралёр счапіліся ў сварцы... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счэ́пліванне гл. счапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счэ́плівацца гл. счапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сця́цца¹, сатну́ся, сатне́шся, сатне́цца; сатнёмся, сатняце́ся, сатну́цца; сця́ўся, сцяла́ся, -ло́ся; сатні́ся; зак.

Счапіцца ў бойцы, сварцы.

|| незак. сціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счэ́плівацца несов., возвр., страд. сцепля́ться; см. счапі́цца I, счэ́пліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

счапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да счапіцца.

2. Зал. да счапляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да счапіцца.

2. Зал. да счэпліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)