счапі́цца, счаплю́ся, счэ́пішся, счэ́піцца; зак.

1. Злучыцца, зачапіўшыся адзін за аднаго.

Шасцярні счапіліся.

2. перан., з кім і без дап. Пачаць спрачацца, схапіцца ў бойцы (разм.).

Дзеці счапіліся за цацку.

|| незак. счэ́плівацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца.

|| наз. счэ́пліванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)