сце́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., сатрэ́цца; сцёрся, сце́рлася; зак.

1. Знікнуць ад выцірання, трэння або ўздзеяння якіх-н. знешніх прычын.

Надпіс на пліце сцёрся.

Лямка ад сумкі сцерлася.

2. перан. Прапасці, знікнуць.

Многія даты сцерліся ў памяці.

3. Ад доўгага ўжывання, трэння стаць тонкім, зменшыцца ў аб’ёме, атрымаць пашкоджанне.

Брусок сцёрся.

Манета сцерлася.

|| незак. сціра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сце́рціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. сатрэ́цца сатру́цца
Прошлы час
м. сцё́рся сце́рліся
ж. сце́рлася
н. сце́рлася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сце́рціся сов.

1. в разн. знач. стере́ться;

фа́рба сцерлася — кра́ска стёрлась;

на́дпіс сцёрся — на́дпись стёрлась;

мане́та сцёрлася — моне́та стёрлась;

с. ў па́мяці — стере́ться в па́мяти;

2. (размельчиться) стере́ться, истере́ться;

3. разг. пропа́сть;

парася́ ~лася — поросёнок пропа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сце́рціся, сатрэцца; пр. сцёрся, сцерлася; зак.

1. Знікнуць ад выцірання, трэння або ад уздзеяння якіх‑н. іншых знешніх прычын. Надпісу на плітах не разабраць: і не цяперашнімі літарамі ён напісаны і ад часу сцёрся. Васілевіч. Знадворку і вагон прыгожы. Яшчэ не сцерлася назусім чырвоная фарба. Лынькоў. // перан. Прапасці, знікнуць. Беларусь — я ў гэта веру разам са сваімі героямі — стане горадам-садам, дзе сатруцца, знікнуць усе межы, якія ёсць між горадам і вёскаю: бытавыя, культурныя, матэрыяльныя. Дубоўка. З памяці не маглі сцерціся ні высокія дняпроўскія кручы, ні звонкі бор над ракой. Шахавец.

2. Атрымаць пашкоджанні або стаць тонкім ад трэння, доўгага ўжывання. Прыступкі сцерліся. □ Пакуль адатрэш гразь, дык скарэй сатрэцца скура на далонях. Чарнышэвіч. Там, дзе галіны стыкаюцца адна з другою, кара на іх сцерлася. Колас. // перан. Пазбавіцца арыгінальнасці (пра словы, думкі і пад.). Паўзіце, словы, ад мяне: Агідныя, Халодныя, Ілжывыя, Атрутныя. .. Вы — сцерліся, Да вас прывыклі, Вас не прыкмячаюць. Дзяргай.

3. перан. Змарнавацца, дарэмна страціцца (пра час і пад.). Марыля заплакала. Гэтак ясна зрабілася ўсё, — што без долі сцерлася маладосць, што і цяпер на шчасце спадзявацца цяжка. Брыль. Так у Грыпіны і сцерлася жыццё. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасціра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Сцерціся — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашмо́ргацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца; зак.

Сцерціся ад доўгага шморгання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́ўзацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак. (разм.).

Стаць тонкім ад слізгання, трэння; сцерціся.

Канькі скоўзаліся.

|| незак. ско́ўзвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изгла́диться

1. (стать незаметным, стереться) згла́дзіцца; сце́рціся;

2. перен. (исчезнуть, уничтожиться) зні́шчыцца; сце́рціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сашмо́ргацца, ‑аецца; зак.

Сцерціся ад доўгага шморгання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сціра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сцерціся.

2. Зал. да сціраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)