сце́рці, сатру́, сатрэ́ш, сатрэ́; сатро́м, сатраце́, сатру́ць; сцёр, сце́рла; сатры́; сцёрты; зак., што.

1. Тручы, зняць, счысціць што-н. з паверхні; выцерці; зрабіць чыстым.

С. пыл са стала.

2. Выціраючы, саскрэбваючы, знішчыць (што-н. напісанае, намаляванае і пад.).

С. малюнак гумкаю.

3. Дотыкам, трэннем пашкодзіць, зрабіць рану на чым-н.

С. нагу.

4. Тручы, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.

С. перац на парашок.

5. Трэннем апрацаваць (пра лён).

|| незак. сціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сціра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сце́рці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сатру́ сатро́м
2-я ас. сатрэ́ш сатраце́
3-я ас. сатрэ́ сатру́ць
Прошлы час
м. сцё́р сце́рлі
ж. сце́рла
н. сце́рла
Загадны лад
2-я ас. сатры́ сатры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час сцё́ршы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сце́рці сов.

1. в разн. знач. стере́ть;

с. пыл са стала́ — стере́ть пыль со стола́;

с. нагу́ — стере́ть но́гу;

с. мяжу́ памі́ж фізі́чнай і разумо́вай пра́цай — стере́ть грани́цу ме́жду физи́ческим и у́мственным трудо́м;

2. (размельчить) стере́ть, истере́ть;

с. тыту́нь — стере́ть (истере́ть) таба́к;

3. разг. (без пользы потратить время) зря потеря́ть; уби́ть;

с. дзве гадзі́ны — зря потеря́ть (уби́ть) два часа́;

с. з тва́ру зямлі́ — стере́ть с лица́ земли́;

с. на парашо́к (муку́) — (каго) стере́ть в порошо́к (муку́) (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сце́рці, сатру, сатрэш, сатрэ; сатром, сатраце; пр. сцёр, сцерла; зак., што.

1. Тручы, зняць, счысціць што‑н. з паверхні; выцерці. Сцерці пыл са стала. □ Далонь лягла на халоднае шкло і сцерла лёгкую пару, што асела на ім. Савіцкі. Сцерці ржу з вінтоўкі .. не было чым. Кулакоўскі. Алесь скамянеў, а .. [Зіна] ўжо з-за брамкі весела крыкнула: — Не забудзьце памаду сцерці! Шыцік. // Сціраючы што‑н., зрабіць чыстым. Сцерла [Жэнька] стол, узяла ляльку Ганульку і выйшла з Петрыкам на руках на вуліцу. Крапіва. Галіна сцерла рукой лаву, прысела, паклала на стол сумачку, пасунула яе далей. Пташнікаў. // Выціраючы, саскрэбваючы, знішчыць (што‑н. напісанае, намаляванае і пад.). Дошка ў класе вісела на ранейшым месцы. З яе толькі сцерлі непрывычнае для нас рашэнне задачы па геаметрыі. Навуменка. Слоў на рэйхстагу не сцерці! Мы помнім пажар ягоны. Дарма пагражаюць смерцю Смертнікі хіжага Бона. Вялюгін. // перан. Знішчыць, згладзіць. Дзе ж вы, мае вясёлыя сябры? Як многа вас загінула дачасна .. Памяці аб вас З душы маёй ні выпаліць, ні сцерці. Глебка. Боль у сэрцы і час не сцёр. Стук у дзверы — маці павернецца. За жыццё — аддала б жыццё, Толькі сын хай дадому вернецца. Тармола.

2. Трэннем, дотыкам пашкодзіць скуру або верхні пласт чаго‑н. [Грэчка:] — Эх, усю нагу сцёр рубец. Мележ.

3. Тручы, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу. Сцерці тытунь на парашок.

4. Трэннем апрацаваць (пра лён). Трэба было скарэй сцерці гэты лён, каб аслабаніць ток. Чарнышэвіч.

5. перан. Патраціць, змарнаваць без карысці час. Тады .. [Макар] і пайшоў за Ёсіпам, адбіўся ад калгаса, далей увайшло ў звычку туляцца. Гады сцёр, нічога не нажыўшы... Дуброўскі.

•••

Сцерці (змесці) з (твару) зямлі — вынішчыць, знішчыць. І Сцёпка яшчэ больш грозна блісне вачыма і зробіць намеры сцерці .. [Алёнку] з твару зямлі, пасля чаго імчыцца далей. Колас. Захопнікі прыйшлі ў маю краіну, Жадаючы з зямлі народ наш сцерці. Аўрамчык.

Сцерці на парашок — расправіцца з кім‑н. [Фашысты да абаронцаў крэпасці:] — Даём вам дванаццаць гадзін, — гучала над крэпасцю пагрозлівае папярэджання — Калі будзеце супраціўляцца, сатром усіх на парашок. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́рці ’зняць з паверхні, саскрабеш’, ’намуляць’, ’ператварыць у аднародную масу’, ’апрацаваць (лён)’, ’змарнаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), ’правесці (час)’ (Ласт.), ’запаліць (запалку)’, ’памыць (падлогу)’ (Мат. Гом.), ’з’есці’ (люб., Нар. ск.), сцерць ’перацерці, выцерці’ (Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг.), сцёрці ’расціснуць, разарваць на дробныя часткі’ (Варл.). Да церці (гл.) у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-сце́рці, гл. прасце́рці, распасце́рціся. Параўн. славац. strieť ’раскладваць, рассцілаць’, н.-луж. strěś ’рассцілаць, распасціраць’, славен. stréti ’тс’, серб.-харв. strijèti ’разаслаць, распасцерці’ (у іншых славянскіх мовах толькі з прыстаўкамі). Да прасл. *sterti ’распасціраць, расцягваць, раскладваць’, роднаснае ст.-інд. starati ’наслаць, насцілаць’, грэч. στόρνυμι ’тс’, лац. sternere ’расцягнуць, распасціраць’ (Сной у Бязлай, 3, 327; Фасмер, 3, 339; Борысь, Etymologie, 612).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

истере́ть сов.

1. (измельчить трением) сце́рці, паце́рці;

2. (повредить, поранить) сце́рці, мног. пасціра́ць;

3. (уничтожить) сце́рці;

истере́ть в порошо́к сце́рці на парашо́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Сцерці ўсё, многае.

П. пыл з мэблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изгла́дить сов.

1. згла́дзіць; (стереть) сце́рці;

2. перен. (уничтожить) зні́шчыць; сце́рці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сцерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)