суіснава́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
суіснава́нне |
| Р. |
суіснава́ння |
| Д. |
суіснава́нню |
| В. |
суіснава́нне |
| Т. |
суіснава́ннем |
| М. |
суіснава́нні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
суіснава́нне ср. сосуществова́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
суіснава́нне, ‑я, н.
Адначасовае ці сумеснае існаванне каго‑, чаго‑н. Характэрнай рысай станаўлення навукова-публіцыстычнага стылю беларускай літаратурнай мовы з’яўляецца шырокае суіснаванне ў гэтай сферы дзвюх літаратурных моў — беларускай і рускай. Гіст. бел. літ. мовы.
•••
Мірнае суіснаванне — важнейшы прынцып ленінскай знешняй палітыкі, які ляжыць у аснове адносін паміж дзяржавамі з розным грамадскім ладам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суіснава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак.
Існаваць адначасова ці сумесна з кім-, чым-н.
|| наз. суіснава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сосуществова́ние суіснава́нне, -ння ср.;
ми́рное сосуществова́ние мі́рнае суіснава́нне;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паразіты́зм, -у, м.
1. Суіснаванне двух арганізмаў, пры якім адзін арганізм (паразіт) корміцца за кошт другога.
2. перан. Жыццё з чужой працы, дармаедства.
|| прым. паразіты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сінхрані́я, ‑і, ж.
1. Кніжн. Тое, што і сінхранізм.
2. У мовазнаўстве — суіснаванне і ўзаемазалежнасць элементаў мовы ў які‑н. перыяд яе гісторыі; проціл. дыяхранія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мір 1, ‑у, м.
1. Адсутнасць варожасці, сварак; згода. Да ўсеагульнага задавальнення ў кухні ўсталяваўся мір і парадак. Лынькоў. А раніцай было ясна, што ў доме можна чакаць усяго, але толькі не міру. Ракітны.
2. Адсутнасць вайны; суіснаванне дзяржаў і народаў у згодзе між сабой. Мы робім і будзем рабіць усё магчымае, каб адстаяць і ўмацаваць мір, збавіць чалавецтва ад новых знішчальных войнаў. Брэжнеў. Грымяць, усё мацней грымяць апладысменты простых людзей, што патрабуюць міру ва ўсім свеце. Васілёнак.
3. Пагадненне паміж варожымі бакамі аб канчатковым спыненні ваенных дзеянняў; мірны дагавор. Падпісаць мір. □ Рыжскі мір .. даў магчымасць Савецкай Беларусі распачаць аднаўленне народнай гаспадаркі. «Весці».
4. Спакой, цішыня. І ў лесе — мір і цішыня, Якіх так праглі партызаны. Паслухай вечарам ці рана: У лесе — мір і цішыня. Кляўко.
•••
Голуб міру гл. голуб.
Сацыяльны мір — ідэя прымірэння класаў, якую прапаведуюць дробнабуржуазныя сацыялісты.
мір 2, ‑а, м.
Уст. Сельская грамада. — Што будзе міру, — сказаў дзед устрывожанай матцы, — тое і бабінаму сыну. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)