сушы́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Тое, што і сушылка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сушы́льня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сушы́льня сушы́льні
Р. сушы́льні сушы́лень
сушы́льняў
Д. сушы́льні сушы́льням
В. сушы́льню сушы́льні
Т. сушы́льняй
сушы́льняю
сушы́льнямі
М. сушы́льні сушы́льнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сушы́льня ж. (помещение для сушки) суши́льня, суши́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сушы́льня, ‑і, ж.

Тое, што і сушылка (у 2 знач.). У праходах паміж машынамі беглі рабочыя, .. пхалі перад сабою ў сушыльню вагончыкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суши́льня су́шня, -ні ж., сушы́льня, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сто́бка, сто́пка, сцёпка ‘варыўня’, ‘малая хатка для гаспадарчых патрэб’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Янк. 1; пін., Шн.; Ян., Мат. Гом.), ‘сушыльня’ (Др.-Падб.), ‘памяшканне для авечак і цялят’ (Чач.). З істобка (гл. істопка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суши́лка с.-х.

1. (приспособление для сушки) сушы́лка, -кі ж.;

2. (помещение для сушки) су́шня, -ні ж., сушы́льня, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лапата́ць, лапачу, лапочаш, лапоча; незак.

1. Удараць па якой‑н. паверхні, ствараючы аднастайныя прыглушаныя гукі; шалясцець. Лапатаць па вадзе крыламі. Лапочуць сцягі. □ Параход лапатаў пліцамі, часта прыставаў да крутога берага. Грахоўскі. Па страсе лапоча лівень, а побач стогнуць векавыя дрэвы... Грамовіч. Акунёк лапатаў у руках у Гаманька, калючым егерам распускаў спінны плаўнік. Броўка.

2. што і без дап. Разм. Нязвязна, паспешліва гаварыць, расказваць. Галілей суняўся.. і вінавата лапатаў: — Сушыльня... ага... сушыльня... Зарэцкі. Усе жанчыны як па камандзе, перабіваючы адна адну, пачыналі лапатаць, не згаджацца з прамоўцам. Грамовіч. // Невыразна вымаўляць, незразумела гаварыць. [Арынка] нешта лапоча на сваёй дзіцячай мове. «Звязда». // Гаварыць на чужой, незнаёмай для каго‑н. мове. Бег немец з паднятымі рукамі і нешта лапатаў. Чорны.

3. што і без дап. Разм. Гаварыць многа і бесперастанку аб чым‑н. нязначным, пустым; балбатаць, балабоніць. Жанчына жыла адна і любіла збіраць па вёсцы плёткі, — бегала з канца ў канец па хатах, лапатала пра ўсё, што на язык трапляла. Пташнікаў. [Маці:] — О-о, зноў лезе .. ведзьма, Міхаліна. Будзе тут цэлы дзень лапатаць ды падглядваць! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)