сутыкну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сутыкну́ся сутыкнё́мся
2-я ас. сутыкне́шся сутыкняце́ся
3-я ас. сутыкне́цца сутыкну́цца
Прошлы час
м. сутыкну́ўся сутыкну́ліся
ж. сутыкну́лася
н. сутыкну́лася
Загадны лад
2-я ас. сутыкні́ся сутыкні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час сутыкну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сутыкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. з кім-чым. Рухаючыся насустрач, ударыцца адно аб адно, наткнуцца адзін на аднаго.

Машыны сутыкнуліся на вузкай дарозе.

С. ў дзвярах з суседам.

2. з кім. Нечакана сустрэцца, сысціся дзе-н.

С. ў лесе з ляснічым.

3. перан., з чым. Спазнаць, зведаць што-н.; пазнаёміцца з чым-н.

С. з непрыемнасцямі.

4. з кім-чым. Уступіць у сутычку, сысціся ў баі.

С. з ворагам.

|| незак. сутыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. сутыкне́нне, -я, н. (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сутыкну́цца сов., в разн. знач.

1. столкну́ться;

кры́гі сутыкну́ліся — льди́ны столкну́лись;

с. з карабля́мі во́рага — столкну́ться с корабля́ми врага́;

2. соприкосну́ться, столкну́ться;

с. з непажада́ным чалаве́кам — соприкосну́ться с нежела́тельным челове́ком;

іх інтарэ́сы сутыкну́ліся — их интере́сы столкну́лись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сутыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Рухаючыся насустрач, наткнуцца адзін на аднаго, ударыцца адно аб адно. Яшчэ хвіліна — і лодкі сутыкнуцца... Гамолка. На вадзе было многа купальшчыкаў і купальшчыц, і Ксеня кожны раз падказвала Глебу, як абмінуць іх, каб не сутыкнуцца. Васілёнак. Паравозы зрабілі рывок — нібы магутны асілак кракнуў, буферы вагонаў сутыкнуліся. Кавалёў. // перан. Уступіць у канфліктныя адносіны. Тут [на судзе] сутыкнуліся дзве праўды: мужыцкая і панская, і яны выключалі адна адну. Машара. Узвышаны, па сутнасці сваёй рамантычны, ідэал сутыкнуўся з явай непрыгляднай, змрочнай. Навуменка.

2. з кім. Нечакана сустрэцца, сысціся на дарозе. Сярод халаднаватага, ветранага дня, ідучы з бярэзніку.., [Васіль] сутыкнуўся з Ганніным бацькам. Мележ. А потым я сустрэў .. [Ірыну] ў магазіне. Сутыкнуўся прама ў дзвярах. Гаўрылкін. // Уступіць у якія‑н. адносіны, сустрэўшыся, апынуўшыся разам. Сутыкнуцца па рабоце. // перан.; з чым. Спазнаць, зведаць што‑н.; пазнаёміцца з чым‑н. Сутыкнуцца з цяжкасцямі. □ Калі прыйшлося самому брацца за справу,.. [Паходня] сутыкнуўся з перашкодамі, што палохалі і бянтэжылі. Хадкевіч. З творчасцю Маякоўскага Танк сутыкнуўся яшчэ ў 1930 годзе ў перакладах на польскую мову. У. Калеснік.

3. Уступіць у сутычку, сысціся ў баі. Яшчэ раніцай тут ішоў бой. Сутыкнуліся дзве сілы. Гурскі. І на другі дзень Пецю не давялося сутыкнуцца з ворагам. Сіняўскі.

4. Зак. да сутыкацца (у 2–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакрыжава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жу́ецца; зак.

1. Размясціцца накрыж, скрыжавацца.

Вуліцы перакрыжаваліся.

2. перан. Сутыкнуцца, пераплесціся.

Інтарэсы перакрыжаваліся.

|| незак. перакрыжо́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сутыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. сутыкацца — сутыкнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соприкосну́ться сов.

1. (прикоснуться) даткну́цца, дакрану́цца;

2. (вступить в общение) сутыкну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

столкну́ться

1. (двигаясь, удариться — с кем, чем) сту́кнуцца, сутыкну́цца;

билья́рдные шары́ столкну́лись білья́рдныя шары́ сту́кнуліся;

2. перен. (встретиться, войти в противоречие) сутыкну́цца;

на́ши интере́сы столкну́лись на́шы інтарэ́сы сутыкну́ліся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спазна́цца, -на́юся, -на́ешся, -на́ецца; зак. (разм.).

1. Пазнаёміцца, здружыцца; блізка сысціся.

Нашы дзеці спазналіся ў школе.

2. з чым. Сутыкнуцца з чым-н., зведаць што-н.

С. з цяжкім жыццём.

|| незак. спазнава́цца, -знаю́ся, -знае́шся, -знае́цца; -знаёмся, -знаяце́ся, -знаю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сутыка́цца несов., в разн. знач.

1. ста́лкиваться;

2. соприкаса́ться, ста́лкиваться;

1, 2 см. сутыкну́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)